Адукацыя Інфо: Летняя школа для студэнтаў і выпускнікоў (Літва)
Некамерцыйны сеціўны рэсурс Адукацыя (Беларусь) запрашае беларускіх студэнтаў і выпускнікоў універсітэтаў у Літву ў летнюю школу па абмене досведам. Мерапрыемства пройдзе 10-16 ліпеня 2016 года.
У праграме - медыятрэнінгі, знаёмства з сусветным клубам выпускнікоў універсітэтаў (Alumni Clubs), кансультацыі і заняткі па адукацыйным ментарстве, навучальная сесія па "самакіруемай адукацыі" (Self-directed learning), інш.
Запрашаюцца студэнты і выпускнікі беларускіх і замежных вышэйшых навучальных устаноў.
Удзел у летняй школе Адукацыі бясплатны: арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне, дапамагаюць атрымаць візу.
Апошні дзень набору ўдзельнікаў - 1 траўня 2016 года. Каб запісацца, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету.
Мерапрыемства арганізавана за фінансавай падтрымкай Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра. Падрабязней - тут.
Крыніца Adukacyja.info.