Адукацыя для ўстойлівага развіцця - прэмія ЮНЕСКА і ўрада Японіі
Урад Японіі выступае фундатарам заснаванай ЮНЕСКА прэміі за лепшыя адукацыйныя праекты асобаў, арганізацый або інстытуцый у сферы ўстойлівага развіцця.
Прэміі "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" (ў памеры 50 тыс. даляраў кожная) штогод прысуджаюцца тром намінантам.
Кандыдаты мусяць выкарыстоўваць значную ролю адукацыі ў спалучэнні сацыяльных, эканамічных, культурніцкіх і экалагічных аспектаў працэсу устойлівага развіцця.
Конкурсныя праекты мусяць:
- быць інавацыйнымі;
- спрыяць трансфармацыі грамадства ў кірунку ўстойлівага развіцця;
- гарманічна спалучаць сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя аспекты.
З патрабаваннямі да конкурсных прапаноў можна азнаёміцца тут.
Намінаваць канкурсантаў могуць урады краін-сябраў ЮНЕСКА праз замежныя прадстаўніцтвы гэтай арганізацыі, а таксама недзяржаўныя арганізацыі, якія з'яўляюцца афіцыйнымі партнёрамі ЮНЕСКА.
Прадстаўніцтва ЮНЕСКА або НДА можа намінаваць максімум 3-х кандыдатаў.
Апошні дзень падачы анлайн-заявак - 30 красавіка 2016 года. Падрабязней - на старонцы конкурсу.
Крыніца: UNESCO.org.