Адукацыйны курс па тэме Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ААН
Хельсінскі фонд па правах чалавека (Польшча) разам з установай "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" (Беларусь) набірае ўдзельнікаў адукацыйнага курсу "Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю - ад разумення да рэалізацыі". Мэта курсу - падрыхтаваць удзельнікаў да ажыццяўлення разнастайных ініцыятыў па прасоўванні палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з досведам трэнерскай працы і выкладчыкі, асобы з базавымі ведамі ў галіне правоў чалавека.
Курс складаецца з аднаго семінару і двух трэнінгаў.
- семінар "Канвенцыя аб правах людзей з інваліднасцю" (18-25 красавіка),
- трэнінг для трэнераў (6-13 чэрвеня),
- трэнінг для трэнераў (19-27 верасня).
На семінары будуць разгледжаны пытанні абавязкаў дзяржавы пры падпісанні Канвенцыі і яе ратыфікацыі, прааналізаваныя артыкулы Канвенцыі з улікам правоў людзей з інваліднасцю, якія найчасцей парушаюцца.
Удзельнікі курсу даведаюцца пра спецыфіку навучання правам чалавека і правам асоб з інваліднасцю, падбор методыкі навучання длы розных слухачоў і г.д.
Месяца правядзення - Варшава, Польшча. Працоўная мова - руская. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне падчас семінару, аплочваюць транспарт да Варшавы.
Кандыдаты мусяць да 13 сакавіка 2015 года даслаць анкету на е-мэйл: [email protected].
Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: 8 (029) 684 58 67.
Паводле Disright.org.