АДУфэст 5.0 запрашае да ўдзелу паспяховых выпускнікоў замежных і беларускіх ВНУ

Да 20 студзеня 2017 г. каманда Adukacyja.info  прымае заяўкі на ўдзел у 5-м АДУфэсце – з’ездзе паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ, які адбудзецца 24-26 сакавіка 2016 г. АДУфэст з’яўляецца выдатным месцам для нэтворкінга, пошуку аднадумцаў, генерацыі ідэй і самаразвіцця. Калі ў Вас ёсць цікавыя ідэі і ўнікальныя веды, якімі жадаеце падзяліцца, запаўняйце анкету і далучайся да каманды!

Умовай удзелу ў АДУфэсце з’яўляецца правядзенне аўтарскага інтэрактыўнага варкшопу на вольную тэму, а таксама жаданне актыўна ўдзельнічаць у майстар-класах, прапанаваных іншымі выпускнікамі.
Каб даведацца, як прайшлі мінулагоднія сустрэчы, можна зайсці ў раздзел АДУвідэа альбо пачытаць тут.
Удзел у АДУфэсце бясплатны. Арганізатары аплочваюць пражыванне і харчаванне, пакрываюць транспартныя выдаткі.

Дэдлайн падачы заяўкі - 20 студзеня 2017 г.
Узніклі пытанні? Звяртайся на мэйл [email protected] з пазнакай “АДУфэст 5.0

Крыніца: adukacyja.info