АДУфэст 3.0: Адукацыйны фестываль у Польшчы
27-30 жніўня 2015 года ў Польшчы пройдзе "АДУфэст 3.0", які ладзіць "Аdukacyja.info". Праграма фестывалю нефармальнай адукацыі складаецца з майстар-класаў ды воркшопаў, якія ладзяць самі ўдзельнікі.
"Адуфэстаўцы" падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме будуць вучыць адзін аднога чамусьці новаму й цікаваму. Вітаецца правядзенне майстар-класаў з практычнымі парадамі па творчым або паўторным выкарыстанні смецця, йога-трэніроўкі, прэзентацыі ўласна распрацаваных адукацыйных методык, кулінарныя воркшопы, трэнінгі па міжкультурнай камунікацыі і г.д.
Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі беларускіх і замежных універсітэтаў, якія маюць жаданне і сілы паляпшаць грамадства і жыццё ў Беларусі.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, часткова кампенсуюць выдаткі на дарогу, аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на дарогу ў адваротны бок.
Для ўдзелу неабходна да 15 чэрвеня 2015 года запоўніць анлайн-анкету.
Па дадатковых пытаннях лістуйце на е-мэйл: [email protected].
Паводле NGO.by