aDNaK 2016 - фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі (Беларусь)
сер, 2016-05-18 13:24
Да 16 чэрвеня 2016 года прымаюцца конкурсныя працы ўдзельнікаў 7-га Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK - ген беларускага крэатыву.
Фестываль ёсць адметнай з’явай у культурніцкім жыцці Беларусі і ўнікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцей.
Удзел у Фестывалі бясплатны.
Аматары беларускамоўнае рэкламы і ўсе зацікаўленыя ў прасоўванні беларускае мовы і пашырэнні яе ўжытку могуць далучыцца да правядзення Фестывалю і падтрымаць адмысловы праект на краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej.
З працамі пераможцаў конкурсу мінулага года можна азнаёміцца тут.
- Тэле- і кінарэклама.
- Прынт.
- Графічны і камунікацыйны дызайн.
- Этыкетка і ўпакоўка.
- Аўдыёрэклама.
- Вонкавая рэклама.
- Інтэрактыўная рэклама і дызайн.
- Медыяпраекты.
- PR, прома-, event- i DM-кампаніі.
- Рэкламныя кампаніі.
- Інавацыі.
- Сацыяльная рэклама.
- Грамадсказначныя праекты.
- Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект.
- Антыпрэмія "Каша сувораўская".
- Конкурс нерэалізаваных праектаў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Паводле Generation.by, Adnak.by.