Адмысловая праграма па японскіх і цэнтральнаазіяцкіх даследаваннях

Да 5 студзеня 2017 г. заяўнікі з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны, народжаныя пасля 2 красавіка 1982 г., могуць падаць заяўку на навучанне па праграме Ўніверсітэта Цукуба (Японія).

Універсітэт прапануе ступені бакалаўра , а таксама магістра, PHD і прафесійных праграм . Вышэйшая школа гуманітарных і сацыяльных навук з’яўляецца адзінай установаў у Японіі, якая прапануе камбінаваныя магістарскія і PHD праграмы па схеме: “1+3” з адмысловым фокусам на еўразійскім рэгіёне.
 
5 заяўнікаў, каторыя прадэманструюць найбольшыя дасягненні, будуць узнагароджаны стыпендыямі ў памеры 144.000 йен (прыблізна 1185 еўра) для студэнтаў магістратуры) і 145000 йен ( прыблізна 1193 еўра) для студэнтаў аспірантуры. Памер стыпендыі можа змяняцца.

Кожнаму атрымальніку ці атрымальніцы стыпендыі будзе аплочаны квіток да горада Нарыты, а таксама квіток дадому па заканчэнні навучання. 

Праграма складаецца з 1 года магістарскай праграмы і 3-х гадоў – аспірантскай, што агулам складае 4 гады. За гэты час студэнты змогуць атрымаць адукацыю на ангельскай мове, а таксама атрымаюць магчымасць доступу да навучання на японскай мове.
Больш  падрабязна пра патрабаванні да заяўнікаў чытайце, калі ласка, па гэтай спасылцы.
Крыніца: www.edu-active.com