Адкрываецца набор у школу «Сацыяльны прадпрымальнік»

Школа «Сацыяльны прадпрымальнік» адкрывае свае дзверы для ініцыятыўных, актыўных і зацікаўленых людзей, якія матываваныя на навучанне і стварэнне ўласнага сацыяльнага прадпрыемства. Слухачы Школы пройдуць курс навучання па спецыяльна распрацаванай праграме «Сацыяльны прадпрымальнік». Навучанне ў Школе бясплатнае. Для навучання ў школе неабходна запоўніць анлайн заяўку і прайсці конкурсны адбор.

Праграма створана на аснове сучасных замежных практык і ўключае ў сябе блокі навучальных семінараў, практычных трэнінгаў, стажыроўкі на базе прадпрыемстваў і фірм лепшых прадпрымальнікаў, кансультацыі вузкіх спецыялістаў і ментарскім падтрымка. Пасля заканчэння навучання ў Школе пройдзе конкурс бізнес-ідэй, які выявіць самыя моцныя і перспектыўныя праекты (3 пераможцы). Менавіта гэтыя праекты атрымаюць падтрымку ў развіцці ад Школы на працягу 6 месяцаў. Школа дае ўнікальную магчымасць уключыць у групу навучання людзей з абмежаванымі магчымасцямі (слых, зрок, ДЦП). Кантакт па тэлефоне +375 29 681 07 45 (Аксана).

Крыніца: docs.google.com