Адкрыты набор у «Акадэмію першых [перазагрузка]»
Запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу ў доўгатэрміновай адукацыйнай праграме «Акадэмія першых [перазагрузка]», скіраванай на павышэнне патэнцыялу моладзевых арганізацый. Калі: верасень 2018 – лістапад 2019 (Мінск), першы арыентацыйны трэнінг запланаваны на 29-30 верасня 2018. Удзел бясплатны. Магчыма кампенсацыя дарожных выдаткаў для іншагародніх. Каб узяць удзел у праграме, неабходна да 26 жніўня 2018 запоўніць анлайн-анкету.
Гэта праграма для вас, калі:
- вы хочаце падвысіць патэнцыял сваёй арганізацыі/ініцыятывы ў розных накірунках: праектны менеджмент, піяр і прасоўванне, унутраная камунікацыя, арганізацыйнае развіццё і інш.
- вам цікава пашырыць інфармаванасць пра сваю дзейнасць і прыцягнуць новых актывістаў/ чальцоў/ валанцёраў;
- вы зацікаўленыя ў наладжванні новых кантактаў і кааперацыі з арганізацыямі і ініцыятывамі моладзевага сектару;
- вам хочацца развіць персанальныя і прафесіныя здольнасці;
- вы гатовыя паставіць у прыярытэт удзел у праграме і прысвячаць ёй неабходную колькасць часу;
Фармат праграмы: ад кожнай арганізацыі/ініцыятывы ў праграме прымаюць удзел 2 чалавекі (вельмі пажаданы удзел абодвух у кожнай праектнай сусрэчы), якія наведваюць групавыя навучальныя трэнінгі, сустракаюцца і атрымліваюць анлайн-кансультацыі ад дасведчаных ментараў альбо ментарак, выконваюць хатнія заданні, транслююць атрыманыя веды і абмяркоўваюць далейшыя дзеянні паміж чальцамі сваёй арганізацыі/ініцыятывы і напрыканцы праграмы дзеляцца гісторыямі поспеху ці цікавымі новымі ідэямі/праектамі!
Крыніца: rada.fm