Адкрыты набор на анлайн-школу для відэаблогераў/к з Беларусі
Лекцыі і практычныя заняткі з трэнерамі-практыкамі з Украіны дапамогуць рабіць якасныя відэа і эфектыўна прасоўваць іх на YouTube і іншых платформах. Каб удзельнічаць у праекце, запоўніце, калі ласка, анлайн-анкету. Удзел у школе бясплатны. Навучанне будзе праходзіць праз праграму Zoom у фармаце чатырох сесій на працягу восені 2020. Дэдлайн — 17 жніўня 2020 года.
Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць новыя навыкі відэаздымак, рэжысуры, мантажу, прасоўвання ў інтэрнэце, а таксама рэкамендацыі па напісанню тэкстаў для відэа, этыцы відэаздымкі, праверцы інфармацыі і гэтак далей. У праграме навучання таксама — сустрэчы-знаёмствы з паспяховымі украінскімі відэаблогерамі, экспертамі, якія падзеляцца досведам і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў школы.
Прыняць удзел у праекце могуць жыхары Беларусі, якія цікавяцца відэафарматамі, вядуць уласны відэаблог ці канал на YouTube, а таксама журналісты-фрылансеры і медыястартаперы, якія жадаюць асвоіць відэа, каб зрабіць свой кантэнт больше разнастайным.
Падчас адбору арганізатары будуць улічваць матывацыю, гатоўнасць выканаць умовы праграмы, узровень прафесійнай падрыхтоўкі патэнцыйнага ўдзельніка. На кожнай сесіі удзельнікі атрымаюць практычнае заданне, з публічнага разгляду якога будзе пачынацца наступная сесія. Ментарства і праверку хатняга задання забяспечваюць эксперты «Дэтэктара Медыя».
Удзельнікі праекту, якія выканаюць усе заданні і возьмуць удзел ва ўсіх навучальных модулях, атрымаюць бясплатную трохмесячную ментарскую падтрымку ад украінскіх экспертаў па стварэнні і прасоўванні відэа, а таксама сертыфікат аб заканчэнні школы.
Пяці найбольш актыўным удзельнікам школы мы прапануем дадатковыя тры месяцы ментарскай падтрымкі спецыялістаў па маркетынгу ў сацыяльных сетках і YouTube.
Крыніца: detector.media