Access - бясплатная праграма пазакласнага вывучэння ангельскай мовы (Мінск)
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае школьнікаў ва ўзросце 13-15 гадоў удзельнічаць у бясплатнай 2-гадовай праграме пазакласнага вывучэння ангельскай мовы "Access".
Пілотны адукацыйны праект ажыццяўляецца ў Маскоўскім раёне горада Мінска. Праграма навучання ўключае інтэрактыўныя заняткі па ангельскай мове і кампутарнай пісьменнасці, культурніцкія мерапрыемствы, удзел у лінгвістычных летніках, знаёмства з культурай і традыцыямі англамоўных краін.
Пачатак заняткаў - 19 красавіка 2016 года.
Для запісу на праграму неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:
- заяўку (узор - тут);
- копію пашпарта або пасведчання аб нараджэнні;
- даведку пра малы даход сям'і (праграма скіравана на падтрымку тых падлеткаў, чые сем'і не могуць аплочваць курсы ангельскай або паслугі рэпетытара);
- заяву ад бацькоў пра згоду на ўдзел у праграме;
- 2 фатаграфіі (памер 3х4).
Пакет дакументаў неабходна падаць у Сакратарыят Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс 231. Даведкі па тэл.: (017) 237 48 57, (029) 686 25 82.
Запіс на праграму ідзе да 12 красавіка 2016 года.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Фінансаванне праекту і тэхнічная падтрымка ажыццяўляецца Міжнароднай арганізацыяй па ахове здароўя сям'і (ЗША) і Аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады Злучаных Штатаў у Беларусі.
Паводле BelAU.info.