Абвешчаны набор на стыпендыяльную праграму сярэдняй адукацыі ў Еўрапейскай школе Усходняга партнёрства
пан, 2020-01-20 13:17
«Новая школа" ў Тбілісі (Грузія) пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і «Міжнароднага бакалаўрыята» аб'яўляе аб наборы на стыпендыяльную праграму сярэдняй адукацыі для Еўрапейскай Школы Усходняга Партнёрства на 2020/2021 навучальны год. Заяўкі прымаюцца ад усіх навучэнцаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны ва ўзросце 16-17 гадоў. Апошні тэрмін падачы заявак - 14 сакавіка 2020 года (12:00 па грузінскаму часу; апоўдні, UCT +4.00).
Сярод лепшых у рэгіёне будуць адабраны 35 студэнтаў/к з мэтай атрымання стыпендыі для дыплома Міжнароднага бакалаўрыята.
Крыніца: eapeuropeanschool.eu