ААН: Валанцёрства для будаўнічых інжынераў у Непале
пан, 2015-05-18 10:32
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый тэрмінова шукае валанцёраў з ліку будаўнічых інжынераў для 3-месячнай працы ў Непале па ліквідацыі абломкаў будынкаў пасля землятрусу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- дыплом будаўнічага інжынера,
- мінімум 2 гады досведу працы ў сферы будаўніцтва,
- здольнасць пісаць справаздачы,
- вітаецца досвед ў галіне рэканструкцыі,
- валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай (веданне лакальных моў з'яўляецца перавагай).
Кандыдатам неабходна даслаць CV і суправаджальны ліст на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "Civil/Construction Engineer").
Дэдлайн - 20 траўня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле Youthop.com.