ААН ладзіць конкурс для журналістаў

Журналісты з усяго свету, якія асвятляюць дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

Асацыяцыя карэспандэнтаў ААН (UNCA) прымае на конкурс матэрыялы ў наступных катэгорыях:

- асвятленне дзейнасці ААН і агенцый ААН (для друкаваных і анлайн-медыя);

- асвятленне дзейнасці ААН і агенцый ААН (для ТБ і радыё);

- асвятленне ўстойлівага кіравання прыроднымі рэсурсамі і ўкаранення інавацыйных рашэнняў у трох накірунках: біяразнастайнасць, барацьба са змяненнем клімату, выкарыстанне водных рэсурсаў (для друку, анлан-СМІ, ТБ і радыё);

- асвятленне гуманітарнай дзейнасці і развіцця ААН і агенцый ААН (для друкаваных і  анлайн-СМІ, ТБ і радыё).

Заяўкі канкурсантаў могуць падавацца на рускай, ангельскай, французскай, іспанскай, арабскай або кітайскай мове. Пажадана суправаджэнне тэкстаў конкурсных матэрыялаў (сюжэтаў, артыкулаў і да т.п.) перакладам на ангельскую або французскую мову.

Кандыдат можа ўдзельнічаць у конкурсе ў 2-х намінацыі (на кожную намінацыю можна даслаць максімум па тры конкурсных матэрыялы).

Прызавы фонд конкурсу складае 60 тыс. даляраў ЗША. Дэдлайн - 1 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле IJnet.org.