ААН: Конкурс палітычнай карыкатуры 2014

Арганізацыя Аб'яднаных нацый прымае заяўкі на міжнародны Конкурс палітычных карыкатур імя Ранана Лур'е. Да ўдзелу ў мастацкім конкурсе запрашаюцца прафесійныя аўтары палітычных карыкатур, надрукаваных у любой краіне на любой мове цягам апошняга году.

 У конкурснай заяўцы павінны быць прадстаўлены толькі рэпрадукцыі карыкатур, апублікаваных у газетах. Аўтару неабходна ўдакладніць назву, дату і мову публікацыі, дадаць копію-асобнік выдання з малюнкам. На конкурс можна дасылаць максімум дзве карыкатуры. Подпісы да малюнкаў павінны быць перакладзеныя на англійскую мову.

  Заяўкі на конкурс неабходна дасылаць да 15 лістапада 2014 года па адрэсе: UNITED NATIONS/RANAN LURIE POLITICAL CARTOON AWARDS, 25 Columbus Circle, Suite 63E, New York, NY, 10019. Зарэгістравацца на конкурс можна па спасылцы. Падрабязнасці - на сайце. Прэміі фіналістаў конкурсу складаюць ад 3-х да 10-ці тысяч даляраў.

  Міжнародны Конкурс палітычных карыкатур імя Ранана Лур'е быў заснаваны ў 2000 годзе. Спаборніцтва праводзіцца раз на год. Ранан Лур'е - вядомы палітычны карыкатурыст і журналіст, член Асацыяцыі карэспандэнтаў Аб'яднаных Нацый.

Паводле edu-active.com