ААН: Конкурс па візуалізацыі дадзеных
пан, 2015-03-09 10:10
Офіс дакладаў аб чалавечым развіцці ААН (HDRO) ладзіць конкурс па візуалізацыі інфармацыі і дадзеных. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з усяго свету. Кандыдаты мусяць выкарыстоўваць у конкурсных працах дадзеныя дакладаў ААН аб чалавечым развіцці.
Фіналісты конкурсу будуць запрошаны на фестываль "Cartagena Data Fest", які пройдзе з 20 па 22 красавіка 2015 года.
Конкурсныя працы прымаюцца да 20 сакавіка.
Арганізатары конкурса прапануюць кандыдатам адказаць на наступныя пытанні:
- Як прадэманстраваць у адной выяве ўзровень чалавечага развіцця краіны?
- Якім чынам лепш параўноўваць паказчыкі розных краін?
- Як прадэманстраваць моцныя бакі разнастацных паказчыкаў, якія ўвасабляюць індэксы розных краін, і як гэта можа паўплываць на палітыку ў краіне?
- Якім чынам лепш праілюстраваць няроўнасць, як гэта можа ўплываць на ўзровень чалавечага развіцця?
Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс і форма падачы заяўкі размешчаны тут.
Паводле Ijnet.org.