9-ты Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў у Мінску

17-19 сакавіка 2016 года ў Мінску пройдзе 9-ты Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў.

Мерапрыемства ладзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску ў супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Грамадскім аб’яднаннем выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў горада Мінска, Цэнтральным кіраўніцтвам па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой і Германскай службай акадэмічных абменаў.

У межах мерапрыемства пройдуць сустрэчы выкладчыкаў нямецкай мовы з беларускіх школ і вышэйшых навучальных устаноў. У праграме Кангрэсу - даклады, прэзентацыі і творчыя майстэрні, скіраваныя на павышэнне прафесійнай кваліфікацыі па нямецкай мове як замежнай. Беларускія і замежныя эксперты распавядуць пра новыя тэндэнцыі ў выкладчыцкай справе і прэзентуюць інавацыйныя падыходы.

Культурніцкая праграма 9-га Кангрэсу выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў уключае бясплатны прагляд нямецкага караткаметражнага кіно і канцэрт беларускага гурта "Серебряная свадьба".

Праграму мерапрыемстваў можна спампаваць тут. Расклад семінараў на нямецкай мове - па гэтай спасылцы. Падрабязная інфармацыя пра 9-ты Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў - тут.

Удзел у мерапрыемствах - па рэгістрацыі. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 237 71 19.

 

Паводле Goethe.de.