8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства (Брусель)
28-30 лістапада 2016 года ў Бруселі пройдзе 8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства". Штогод у мерапрыемстве ўдзельнічае больш за 200 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства і Еўразвязу.
Запрашаюцца: няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі, аналітычныя цэнтры, прафесійныя саюзы і асацыяцыі, арганізацыі наймальнікаў, гандлёвыя палаты і бізнэс-асацыяцыі, інш.
Арганізатары вітаюць удзел прадстаўнікоў арганізацыяў, якія займаюцца прасоўваннем правоў жанчын.
На мерапрыемстве буддзе абмеркаваны ўнёсак грамадзянскай супольнасці ў працэс рэформаў у рэгіёне краін Усходняга партнёрства.
Дэдлайн - 20 красавіка 2016 года. Падрабязнасці пра ўмовы падачы заявак і крытэры адбору - тут.
Крыніца: EaP-CSF.eu.