8-мы Рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend (Беларусь)

Да 2 кастрычніка 2016 года ідзе прыём заявак на 8-мы Рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Запрашаюцца каманды і аўтары праектаў. Удзельнічаць у конкурсе можа кожны ахвочы, які мае выбітную ідэю сацыяльнага праекта - праекта, які карысны для грамадства і робіць навакольны свет лепшым.

Вітаецца ўдзел у конкурсе прыватных асоб, ініцыятыўных суполак, дзеючых арганізацый. Лепшыя праекты будуць падтрыманы фінансава па выніках конкурсу. Раней у межах конкурсу былі новыя сацыяльныя праекты былі праінвеставаны больш чым на 100 тыс. даляраў ЗША.

Лепшыя ідэі сацыяльных праектаў будуць абраны шляхам народнага галасавання і праз адбор экспертаў. Падрабязная інфармацыя пра этапы конкурсу і ўмовы ўдзелу - тут.

Паводле SocialWeekend.by