8-мы Кангрэс інфармацыйных сайтаў і гарадскіх парталаў (Кіеў)

28 кастрычніка 2016 года ў Кіеве пройдзе 8-мы Кангрэс інфармацыйных сайтаў і гарадскіх парталаў.

Тэмы мерапрыемства: стварэнне кантэнту для анлайн-медыя, манетызацыя медыя, прасоўванне інфармацыйнага кантэнту, трэнды медыйнага рынку Ўкраіны і свету, г.д.

У Кангрэсе возьмуць удзел каля 150 прадстаўнікоў інфармацыйных медыя з розных краін, у тым ліку са Славакіі, Польшчы і Швецыі.

Прэс-Клуб Беларусь прапануе беларускім медыяспецыялістам фінансаванне для ўдзелу ў Кангрэсе. Перавага аддаецца рэдактарам рэгіянальных анлайн-выданняў. Таксама вітаюцца тыя, хто зможа выкарыстаць набытыя веды ў паўсядзённай практыцы і плануе апублікаваць артыкул пра Кангрэс (для Прэс-Клуб Беларусь ці інш.).

Апошні дзень падачы заяўкі - 18 жніўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Пааводле Press-Club.by.