25 сакавіка ў Беларусі пройдзе “Гадзіна зямлі”

У апошнюю суботу сакавіка па ўсім свеце будзе праходзіць адна з самых пазнавальных экалагічных акцый – “Гадзіна Зямлі”, мэта якой – звярнуць увагу на праблему змянення клімату і паказаць, наколькі важная роля кожнага з нас у захаванні рэсурсаў планеты. Ініцыятарам Гадзіны Зямлі ў Беларусі з’яўляецца таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка”.

Сёлета Гадзіна Зямлі адбудзецца  25 сакавіка (субота). Самы просты шлях далучыцца – вылучыць святло і ўсе электрапрылады дома або ў офісе на 1 гадзіну. з 20:30 да 21:30 па Мінскім часе.

Падрыхтоўка да акцыі 2017 г. ужо пачалася. Вядома, што па традыцыі на 1 гадзіну будзе вылучана падсветка ўсіх буйных архітэктурных аб’ектаў краіны  і перад усім тых, што ўваходзяць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, – Мірскага і Нясвіжскага замкаў.

Калі вы жадаеце далучыцца да акцыі і арганізаваць мерапрыемства ў сваім горадзе – пішыце на паштовую скрыню  [email protected].
 
Летась у акцыі ў Беларусі паўдзельнічалі 10 гарадоў, дзе ладзіліся спектаклі ценеў, семінары і кінапаказы, квэсты і канцэрты, а па ўсім свеце да Гадзіны Зямлі далучыліся 178 краін, падсветку згасілі ў 12 000 архітэктурных аб’ектаў і арганізавалі каля 2 мільёнаў розных публічных акцый.

Цэнтральная падзея Гадзіны Зямлі – вялікі канцэрт 25 сакавіка 2017 г. у Культурным цэнтры КОРПУС” па адрасе: Мінск, Праспект Машэрава 9. У падтрымку акцыі выступяць: Андрэй Козік, PortMone, а хэдлайнерам мерапрыемства стане госць з Екацерынбурга – гурт Сансара. Квіткі на канцэрт ужо можна набыць ў анлайн касах Ticketpro, Kvitki. 50 першых квіткоў з унікальным дызайнам можна набыць за 15 беларускіх рублёў у тэатральных касах (вул. Калініна, 5), кошт астатніх квіткоў - 20 рублёў.

Крыніца: earthhour.by