24-ты Фестываль аматарскіх франкамоўных школьных тэатраў (Беларусь)

Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае аматарскія франкамоўныя школьныя тэатры на фестываль, які пройдзе ў Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі 28-29 красавіка 2017 года.

У юных франкамоўных актораў ёсць час падрыхтавацца. На фестывалі чакаецца каля 20 школьных тэатраў. Вітаюцца ўдзельнікі з усёй Беларусі. Для маленькіх беларускіх франкафонаў гэта выдатная магчымасць выступіць на сцэне, прайсці выпрабаванне і перажыць унікальны досвед як на чалавечым, так і на лінгвістычным узроўні.

У журы фестывалю ўваходзяць: прафесіяналы з тэатральнай сферы, прафесіяналы сферы адукацыі, прадстаўнікі Амбасады Францыі ў Беларусі.

Дэдлайн падачы заяўкі на фестываль - 25 снежня 2016 года

Спампаваць фармуляр заяўкі.

Запоўнены фармуляр заяўкі трэба адправіць на е-мэйл: [email protected].

Калі заяўка будзе пацверджана, Вы атрымаеце паведамленне аб яе прыёме. Заяўкі, якія дасылаюцца пасля 25 снежня, разглядацца не будуць. Калі да 30 снежня Вы не атрымалі пацверджанне заяўкі, затэлефануйце на нумар: (017) 229 18 07, альбо дашліце ліст на сеціўны адрас: [email protected].

Няпоўныя заяўкі разглядацца не будуць. Каманда арганізатараў захоўвае права не выбіраць тэатральныя суполкі, якія не паважаюць рэгламент - па колькасці ўдзельнікаў, колькасці хвілін на спектакль, г.д. Падрабязнасці тут.

 

Крыніца: Амбасада Францыі ў Беларусі