24 снежня на каляды - у Строчыцы
24 снежня 2016 г. з 13:30 да 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (Строчыцы, Мінскі раён) запрашае паўдзельнічаць ў святкаванні традыцыйных “Калядаў”.
Каляды – чароўнае свята, якое паходзіць яшчэ з дахрысціянскіх часоў і прымеркавана да зімовага сонцастаяння. Беларусы патрапілі захаваць старажытныя абрады, лепш чым многія народы.
Неад’емнай часткай Калядаў і сёння застаецца «калядаванне» – святочны абыход двароў гуртом ражаных з віншаваннямі і выкананнем калядных песень. За гэта ўдзельнікі абраду атрымлівалі ад гаспадароў пачастункі. Усё гэта забяспечвала багаты ўраджай, здароўе і шчасце людзям на наступны год.
На свяце будзе прадстаўлена рэканструкцыя каляднага абрада з Рэчыцкага Палесся навуковымі супрацоўнікамі музея сумесна са студыяй «Варгін». Калядныя традыцыі іншых этнаграфічных рэгіёнаў праілюструюць творчыя калектывы кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ.
У праграме свята:
♦ інтэрактыўная праграма «Каляды ў нашым Сяле»;
♦ майстар-класы;
♦ канцэрт-фэст дзіцячых і моладзевых гуртоў;
♦ традыцыйная Батлейка;
♦ калядны квэст «Ажыві казу»;
♦ частаванне абрадавай кашай, «Куццёй», і травяным узварам;
♦ народныя танцы, карагоды і забавы;
♦ сапраўдныя калядныя варожбы і многае іншае.
Удзел у свяце платны. Кошт квіткоў:
8,00 руб. – для дарослых;
5,00 руб. – для студэнтаў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;
3,00 руб. – для дзяцей школьнага ўзросту;
бясплатна – для дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса музея працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Арганізатары заклікаюць усіх гасцей загадзя паклапаціцца пра адпаведны абутак і вопратку, зважаючы на надвор'е і адкрыты характар мерапрыемтсв..
Крыніца: etna.by