18 міжнародная антыкарупцыйная канферэнцыя запрашае журналістаў/к у Капенгаген (Данія)
аўт, 2018-07-17 08:40
Журналісты і журналісткі запрашаюцца на 18 міжнародную антыкарупцыйную канферэнцыю, якая адбудзецца ў Капенгагене (Данія) з 22 па 24 кастрычніка 2018. Арганізатары шукаюць журналістаў/к з краін, якія развіваюцца, якія працуюць у галіне барацьбы з карупцыяй і маюць жаданне гаварыць пра сацыяльныя пытанні, якія маюць дачыненне да празрыстасці і цэласнасці. Анлайн заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2018.
Арганізатары прапануюць:
- запрашэнне на канферэнцыю для прадстаўлення моладзевага антыкарупцыйнага праекта (музычны праект, фільм ці інавацыйная ініцыятыва);
- авія-пералёт у абодва канцы і пражыванне ў гасцініцы (20 - 25 кастрычніка 2018), аплата кошту візы;
- дапамога і падтрымка камунікацыйнай каманды канферэнцыі;
- розныя журналісцкія магчымасці і мерапрыемствы да і пасля канферэнцыі;
- знаёмства з важнымі асобамі ў галіне барацьбы з карупцыяй з НДА, міжурадавых арганізацый, урадавага і прыватнага сектараў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны працаваць журналістамі і мець досвед працы з сацыяльнымі пытаннямі, неабходны навыкі працы ў адной з абласцей: радыё, TV журналістыка; друк, фотажурналістыка, сацыяльныя медыя, рэдагаванне відэа;
- мець моцна імкненне працаваць у галіне барацьбы з карупцыяй і жаданне даведацца больш аб празрыстасці і іншых сацыяльных пытаннях;
- не больш за 35 гадоў (на 24 кастрычніка 2018);
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- кандыдат павінен знаходзіцца або мець грамадзянства адной з краін, якія развіваюцца.
Крыніца: iaccseries.org