14-ты Брусельскі Еўрапейскі форум
22-28 сакавіка 2015 года ў горадзе Лёвен (Бельгія) пройдзе 14-ты Брусельскі Еўрапейскі форум "Інавацыйны падыход да сусветнай бяспекі і энергетычнай стабільнасці".
Да 6 лютага 2015 года Мюнхенская асацыяцыя еўрапейскіх форумаў (MEF) прымае заяўкі аб удзеле ў мерапрыемстве.
У праграме форуму - мадэляванне дзейнасці Рады Еўрапейскага звязу, НАТА і G20. Удзельнікі форуму паглыбяць веды пра дзейнасць міжнародных арганізацыяў, сустрэнуцца з палітыкамі і экспертамі брусельскіх устаноў. Праграма мерапрыемства ўключае знаёмства з працай міністра, журналіста, кіраўніка дэпартаменту, а таксама вывучэння працэсу прыняцця рашэнняў.
Кошт удзелу складае 290 еўра, для прадстаўнікоў краін Усходняй Еўропы - 180 еўра (плата пакрывае рэгістрацыйны ўнёсак, пражыванне і харчаванне).
Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету, а таксама даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на электронную скрыню: [email protected]. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.
Паводле Adukacyja.info.