14-15 кастрычніка вэбінары па конкурсе Праграмы падтрымкі Беларусі
Шаноўныя калегі, увага.
Каб інформаваць і зладзіць кансультацыі па конкурсе праектных прапаноў у межах 9-га этапу Праграмы падтрымкі Беларусі 2019-2022 гг, 14 і 15 кастрычніка пройдуць чатыры інфармацыйныя вэбінары па кожным з прыярытэтных накірункаў абвешчанага раней конкурса.
Калі?
14 кастрычніка 2019:
11:00-12:00 Інклюзіўнае ды раўнапраўнае грамадства
14:00-15:00 Развіццё сістэм маніторынка і ацэнкі эфектаў у кантэксце рэалізацы Павесткі-2030
15 кастрычніка 2019:
11:00-12:00 «Зялёны» пераход і лічбавая трансфармацыя
14:00-15:00 Лакалізацыя мэтаў устойлівага развіцця
Стурктура вэбінараў:
(1) Прадстаўленне агульнай інфармацыі па конкурсе;
(2) Прадстаўленне канкрэтнага прыярытэтнага накірунку падтрымкі (аднаго з чатырох);
(3) Адказы на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістравацца па спасылцы
Пазней усім зарэгістраваным будзе дасланая электронная спасылка на вэбінар ды інструкцыя па карыстанню вэюінар-платформай.
Нагадваем,што атрымаць кансультацыю анлайн або пакінуць свой адрас можна таксама, запоўніўшы электронную форму запыту кансультацыі на сайце ППБ.
Крыніца: Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага Урада Германіі