11-ты Эканамічны форум маладых лідэраў у Новым Сончы (Польшча)
5-9 верасня 2016 года ў Новым Сончы (Польшча) пройдзе 11-ты Эканамічны форум маладых лідэраў. У мерапрыемстве ўдзельнічае 350 маладых лідэраў з 43-х краін. У праграме форуму - безліч воркшопаў, дыскусій па сучасных грамадскіх, палітычных і сацыяльных пытаннях. Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, акадэмічных колаў, студэнтаў, маладых прадпрымальнікаў, асацыяцый наймальнікаў і работнікаў, СМІ, лідэраў палітычных партый, экспертаў грамадскай і эканамічнай сферы.
Запрашаюцца ўдзельнікі ва ўзросце 18-35 гадоў.
Для ўдзелу неабходна да 8 ліпеня 2016 года прайсці анлайн-рэгістрацыю. Унёсак удзельніка складае 40 еўра, для грамадзян Польшчы і Ўкраіны - 10 еўра.
Для ўдзельнікаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Славакіі Германіі арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу ў памеры да 150 еўра, для ўдзельнікаў з іншых краін - у памеры да 300 еўра.
Падрабязнасці - на гэтай старонцы.
Паводле Forum-Leaders.eu.