10-ы конкурс сацыяльных праектаў у рамках праграмы «Месца сустрэчы: дыялог»

З 1 лютага 2018 МГА «Узаемаразуменне» сумесна з EVZ Foundation праводзіць 10-ы конкурс сацыяльных праектаў у рамках праграмы «Месца сустрэчы: дыялог». Удзел могуць браць некамерцыйныя арганізацыі (у тым ліку дзяржаўныя, муніцыпальныя, грамадскія, рэлігійныя), зарэгістраваныя ў Беларусі. Прыём заявак спыняецца а 17:00 28 лютага 2018 года.

Мэтай гэтага конкурсу з'яўляецца падтрымка праектаў у інтарэсах былых вязняў канцлагераў і гета, людзей, якія прыцягваліся да прымусовай працы, былых ваеннапалонных і іншых пацярпелых ад нацыянал-сацыялістычных пераследаў, а таксама іншых людзей, якія нарадзіліся да 09 траўня 1945 года.

Праекты могуць: спрыяць паляпшэнню якасці жыцця пажылых людзей, падтрыманню іх здароўя, разнастайнасці вольнага часу, павышэнню даступнасці медыцынскіх і сацыяльных паслуг, падтрымцы маламабільных і немабільных прадстаўнікоў мэтавай групы.

Крыніца: moov.by