10-ці гадзінны трэнінг па прафесійным самавызначэнні па аўтарскай метадалогіі Анастасіі Батура

Метадалогія Анастасіі Батура прадстаўлена ў цэнтрах кар'еры Гарвардскага Універсітэту, Універсітэту Нью-Ёрка (NYU) і Місуры (MSU). Курс пройде 24 верасня (нядзеля) у 10.00-21.00 у прасторы SPACE (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16А). Першыя 30 квіткоў са зніжкай 10%.

Анастасія Батура - кар'ерны прадзюсар, натхняльніца, сертыфікаваны коуч, магістр педагагічных навук, выкладчыца Маскоўскага інстытута культуры. За 2016-2017 год яна здзейсніла 19 пералётаў і наведала 6 частак свету, сумясціўшы навуковую працу і выкладанне з выбудоўваннем паспяховых кар'ерных стратэгій кліентаў.

Для каго гэты курс? Для тых, хто хоча:

  • змяніць прафесію і самарэалізавацца ў любімай справе;
  • змяніць напрамак дзейнасці і стаць кваліфікаваным спецыялістам;
  • вызначыць свае прыродныя таленты і эфектыўна выкарыстоўваць іх у сваёй дзейнасці;
  • знайсці матывацыю, каб дасягаць большага і дзейнічаць больш рашуча.

 

Якія вынікі чакаюць на 10-й гадзіне трэнінгу:

  • вызначыш свае прыроджаныя таленты;
  • выявіш прафесійную місію;
  • прымеш рашэнне аб прафесійнай дзейнасці;
  • распрацаваны кар'ерную стратэгію.
  • Вызвалішся ад абмежавальных перакананняў, якія стрымліваюць твой прафесійны рост, а таксама ўжывеш іншыя тэхнікі, пра якія даведаешся на месцы!


Засталіся пытанні? Тэлефануйце нам або пішыце: [email protected], +375 29 850-67-37

Крыніца: https://www.facebook.com