1-я Канферэнцыя па электроннай інфраструктуры ў рэгіёне Ўсходняга партнёрства (Грузія)
Даследчыкі з краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі) запрашаюцца на 1-ю Канферэнцыю па электроннай інфраструктуры, якая ладзіцца ў межах праекта EaPConnect 6-7 кастрычніка 2016 года ў Тбілісі. Мэта канферэнцыі - абмен ідэямі ў галіне змянення клімату, экалогіі, медыка-біялагічных навук, фізікі, сейсмалогіі ў рэгіёне "Усходняга партнёрства".
У канферэнцыі возьмуць удзел: палітычныя лідары, эксперты ў пытаннях сектавых структур і высокавытворчых кампутарных сістэм, студэнты, інш. Арганізатар мерапрыемства - GRENA - грузінская сетка па пытаннях навуковых даследаванняў і адукацыі.
Праект EaPConnect мае мэтай стварэнне рэгіянальнай даследчыцка-адукацыйнай сеткі ў краінах "Усходняга партнёрства".
Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.
Паводле ENPI-info.eu.