1 верасня ў Мінску пройдзе першы гарадскі сацыяльны фестываль IBB JubiläumsFest

1 верасня ў Мінску ўпершыню адбудзецца гарадскі сацыяльны фестываль IBB JubiläumsFest. Ён аб'яднае 50 адукацыйных івэнтаў, якія пройдуць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау (IBB Мінск, праспект газеты «Праўда» 11). Час: 10.00-22.00. Уваход вольны.

Мерапрыемствы разгорнуцца на 8-мі пляцоўках адукацыйнага цэнтра умяшчальнасцю ад 30 да 200 чалавек. Цэнтрам фестывалю стане адукацыйна-забаўляльная пляцоўка «Еўропа», дзе на працягу дня пройдуць публічныя лекцыі, воркшопы, кінапаказы і ток-щоу.

Фестываль IBB JubiläumsFest не абыдзецца без мастацтва. У адукацыйным цэнтры пройдуць бясплатныя паказы беларускіх і нямецкіх фільмаў на сацыяльную тэматыку, а таксама літаратурныя чытанні. Ініцыятыва Minsk Impro правядзе адкрыты майстар-клас па асновах імправізацыйнага тэатра. А Міжнародны тэатральны праект HomoCosmos пакажа спектакль «Камера, якую дала мне маці» (18+).

Крыніца: facebook.com