1 траўня Прэзентацыя ўнікальнай кнігі для дзяцей па Беларускаму мастацтву XX ст.
пят, 2017-04-28 18:22
1 траўня 2017 г. (панядзелак) у 18:00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" пройдзе афіцыйная прэзентацыя Кнiга для дзяцей "Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа" . Выданне прысвечана 7 беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
У якасці аўтараў у праекце ўзялі ўдзел вядомыя пісьменнікі і дзеячы: Адам Глобус, Лявон Вольсий, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына. Арганізатары і аўтары праекта - каманда «Дзіцячых творчых майстэрняў» галерэі "Ў". У такім выглядзе, калі дзіця можа вывучаць беларускае мастацтва праз казкі, гульні і ўласнае творчасць, - гэта ўнікальнае і адзінае ў сваім родзе выданне, патрэба ў якім наспела ўжо даўно.
ДЛЯ КАГО ПРЭЗЕНТАЦЫЯ:
- для бацькоў вучняў пачатковай школы;
- дзеячаў культуры;
- прадстаўнікоў медыя;
- прадстаўнікоў навучальных устаноў;
- для ўсіх жадаючых, каму цікавая тэма беларускага мастацтва і дзіцячай літаратуры.
ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ запланаваны кароткі выступ аўтараў кнігі: каманды «Дзіцячых творчых майстэрняў», мастацкага рэдактара і аўтара адной з казак Адама Глобуса і пісьменнікаў, якiя ўзялi ўдзел у стварэнні кнігі. Акрамя таго, вы пачуеце ад аўтараў урыўкi вершаў і казак з кнiгi.
Асобным падарункам для гасцей стане міні-канцэрт Лявона Вольскага. Гэтак жа запланавана аўтограф-сесія.
Кніга была выдадзена дзякуючы краўдфандынгавай кампаніі на Улей, праведзенай напрыканцы 2016 года, а таксама праекту CHOICE: Cultural Heritage - Opportunityy for Civic Engagement . На дадзены момант кнігу можна набыць у Кнігарня Логвінаў і Ў бюро.