Аб'явы

Открыт набор специально адаптированную программу обучения социальному предпринимательству Biz4all-2, которую организует ОДБ Брюссель (Бельгия) в партнёрстве с TNU Network University (Нидерланды) в рамках программы «Инкубатор социального предпринимательства» при финансовой поддержке Евросоюза, которая будет проводиться в Минске во второй раз. Обучение бесплатное, количество мест ограничено (70 участников). Продолжительность курса – 6 месяцев. Внимание, заявки можно подавать только командами в составе не меньше 2 и не больше 6 человек.
Дедлайн для подачи заявки:  30 ноября 2017 г.

Праграма глабальных валанцёраў AIESEC - гэта крос-культурны вопыт для моладзі, якая жадае атрымаць асабістае развіццё і зрабіць свой уклад у змяненне свету да лепшага. Валанцёрам прапануюцца розныя праграмы ў розных краінах свету. Валанцёры будуць працаваць сумесна з людзьмі з розных куткоў свету. Працягласць праграмы 6 месяцаў, дэдлайн 31 снежня.

З 15 па 17 снежня моладзевая асацыяцыя развіцця дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці (DDA) правядзе 3-ю зімовую школу. Тэма школы гэтага года: «Перамовы, пасярэдніцтва і дазвол канфліктаў». Кошт удзелу ў школе - 120 €, дэдлайн 6 снежня.

Microsoft Research New England (MSRNE) прапануе студэнтам і студэнткам аспірантуры прайсці 12-тыднёвую гадовую стажыроўку Social Media Collective (SMC). Стажыроўка аплачваецца. Падчас стажыроўкі стажоры павінны праводзіць даследаванні, адрозныя ад даследаванняў іх дысертацыі. Вынікам стажыроўкі і даследаванняў стане артыкул для акадэмічнага часопіса або канферэнцыі. Мэта праграмы - дапамагчы стажорам прасунуць сваю кар'еру. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 19 студзеня.

29 лістапада ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО» адбудзецца аўтарскі вечар рэжысера Сяргея Сергіенка. Прадстаўляецца кароткаметражны мастацкі фільм «Коля Едзе».  Квіткі: ад 6 BYN.

"Для тых, хто хоча зрабіць жыццё ў Магілёве лепш, але не ведае як" - слоган з якім два гады таму стартаваў праект Цэнтра гарадскіх ініцыятыў. Выпускнікі першых сезонаў на справе паказалі, што гарадскому актывізму можна вучыцца і прымяняць навыкі на практыцы. Каб стаць слухачом Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», трэба запоўніць анкету-заяўку да 29 лістапада ўключна, размешчаную па адрасе https://goo.gl/Qp7btG. Удзельнікі будуць адабраны арганізатарамі на конкурснай аснове. Удзел у Школе бясплатны.

Презентация исследования с последующей дискуссией пройдет 29 ноября 2017 года в конференц-зале отеля «Краун-плаза» (Минск, ул. Кирова 13) с 19.00 до 21.00. Вход свободный. Декрет «О развитии предпринимательства» можно смело назвать одним из самых ожидаемых документов этого года. Интересен он не только тем, что направлен на улучшение бизнес-климата. Декрет дает «зеленый свет» развитию саморегулирования в Беларуси.

Public Space Day 26 лістапада, 15:00-19:00 (Культ. Цэнтр “Корпус” ) – гэта месца для абмеркавання двароў і пешаходных зон як кропак канцэнтрацыі камунікатыўных практык і магчымасцяў узаемадзеяння. Арганізатары: Лятучы ўніверсітэт, альманах “Гарадскія тактыкі”, Партыя “Зялёныя”, Зялёная сетка, архітэктурнае бюро 35.

Мэта праграмы Кёльнскай вышэйшай школы Cologne Graduate School of Ageing Research - забяспечыць усебаковую падрыхтоўку ў галіне даследавання старэння. Яны прапануюць унікальны план праграмы з акцэнтам на асноўнай навуковай логіцы, крытычнае мысленне, але асноўная праграма сканцэнтравана на даследаванні біялогіі старэння і хвароб, якія з'яўляюцца з узростам. Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2018, праграма пачынаецца ў ліпені 2018.

Стэнфардскі ўніверсітэт прапануе 10 двухгадовых праграм кожны год: 5 у мастацкай літаратуры і 5 у паэзіі. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы праграмы збіраюцца раз на тыдзень на трохгадзінны семінар з выкладчыкамі. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы не атрымліваюць ступені. Не трэба мець і прад'яўляць сертыфікат на ўзровень валодання англійскай мовай. Памер стыпендыі - 26 000$ у год, дэдлайн 1 снежня.

Старонкі