сер, 2008-09-03 12:04
Дзяніс Мельянцоў
Вайна ў Грузіі сталася нечаканасцю і нават шокам для палітыкаў, дыпламатаў і назіральнікаў ува ўсім свеце. І справа нават не столькі ў страце чалавечых жыццяў і трагедыі для каўказскіх народаў, а ў тым, што такі, здавалася б, невялікі лакальны канфлікт можа зварушыць усю сістэму міжнародных стасункаў і прывесці да значных геапалітычных перамен. Спроба Грузіі рэінтэграваць Паўднёвую Асетыю і агрэсія Расіі супраць Грузіі прывялі перш за ўсё да рэзкага змянення статуса Расіі як вялікай дзяржавы. Міжнародная супольнасць прызнала Расію агрэсарам, ЗША заклікалі выключыць яе з Вялікай васьмёркі, Расія фактычна разарвала свае адносіны з NATO. Палітыкі і эксперты зноў загаварылі пра магчымасць “халоднай вайны”, а суседнія з Расійскай Федэрацыяй краіны пераглядаюць свае абарончыя дактрыны. Упершыню пасля распаду СССР Расія апынулася ў такой ізаляцыі. Што гэта можа азначаць для міжнароднай сістэмы і яе бліжэйшага атачэння?
|
|
|
|
сер, 2008-09-03 11:37
На працягу ўсяго толькі чатырох дзён, з 16 па 19 жніўня 2008 году, былі выпушчаны з турмы былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Казулін і два ўдзельнікі студзеньскай прадпрымальніцкай акцыі пратэсту Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Фармальна гэта прывяло да таго, што колькасць палітычных вязняў стала роўнай нулю. Выкананне галоўнага патрабавання Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў адкрывае магчымасць для нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам. Аднак, паколькі cаступкі афіцыйнага Мінску Захаду зноў адбыліся на фоне інтэнсіфікацыі прэсінгу Крамля на Беларусь, гэтыя дзеянні маглі быць звычайнай ужо для беларускіх уладаў спробай дробнага шантажу Крамля “нармалізацыяй” адносінаў з Захадам. Нават у такім разе, усё больш агрэсіўныя паводзіны Расіі на тле вайны ў Грузіі можа стварыць больш моцныя чым раней стымулы для афіцыйнага Мінску дзеля таго, каб рухацца ў бок Захаду. У такой сітуацыі, эфектыўная і дакладна вызначаная палітыка абумоўленасці (conditionality), сфармуляваная і Еўрапейскім Саюзам, і Злучанымі Штатамі, можа стаць ключавым фактарам, які паспрыяе пазітыўным зменам у краіне ў бліжэйшым будучым.
Віталь Сіліцкі
|
|
|
|
аўт, 2008-06-03 10:19
Дзяніс Мельянцоў і Віталь Сіліцкі
Падвышэнне коштаў на шэнгенскія візы і ўваходжанне суседніх з Беларуссю краінаў у Шэнгенскую зону са снежня мінулага года не толькі значна ўскладнілі памежныя кантакты, але таксама аказваюць адмоўны іміджавы эфект для самога Еўрапейскага саюза, што ўскосна спрыяе ўзмацненню рэпрэсіўнай палітычнай сістэмы. Гэтыя тэндэнцыі цалкам супярэчаць намеру Еўрапейскага саюза спрыяць дэмакратызацыі Беларусі праз дыялог з грамадствам. Адсутнасць палітычнай волі ўнутры ЕС і нежаданне афіцыйнага Мінску зрабіць крок насустрач не дазваляюць вырашыць праблему з высокімі коштамі на шэнгенскія візы для беларусаў праз цэнтральныя ворганы ЕС. Еўрапейскаму Саюзу неабходна зразумець, што візавае пытанне з’яўляецца адным з нешматлікіх інструментаў палітыкі, які можа быць выкарыстаны для ўзмацнення пазітыўных палітычных і сацыяльных зменаў у Беларусі. Для гэтага неабходна змяніць “спосаб мыслення” ў Брусэлі і краінах-сябрах: візавая палітыка павінна перастаць быць інструментам міждзяржаўных стасункаў і стаць часткай праактыўнай палітыкі, скіраванай непасрэдна на грамадствы суседніх з ЕС краін і, асабліва, на Беларусь. Са свайго боку, беларуская грамадзянская супольнасць павінна зрабіць свой уласны ўнёсак праз інтэнсіфікацыю праеўрапейскай акрыўнасці ўнутры краіны. У той жа час, для палягчэння візавай працэдуры могуць быць выкарыстаныя і інструменты, існуючыя ў межах сёняшняга шэнгенскага заканадаўства.
|
|
|
|
аўт, 2008-05-06 12:25
Даследаванні і маніторынг
Прыватызацыя з’яўляецца адной з асноўных эканамічных рэформаў пераходнага перыяду, накіраванай як на падвышэнне эфектыўнасці рэальнага сектару эканомікі, так і на стварэнне прынцыпова новай схемы рэфармавання эканомікі. Да 1996 г., прыватызацыя ў Беларусі рэалізавалася па тых жа самых схемах і з той жа дынамікай, што і шмат у якіх краінах ЦУЕ і СНД. Аднак, да 1998 г. краіна абрала спецыфічную мадэль развіцця, у якой прыярытэт аддадзены дзяржаўнай эканоміцы і падвышэнню эфектыўнасці дзяржаўнага сектару. У беларускай мадэлі прыватнаму сектару адведзена месца толькі ў нішавых і сегментаваных рынках, дзе яны не канкуруюць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Актуальнасць і патрэба ў прыватызацыі стала мінімальнай да 2005 г. Аднак, змяненне варункаў гандлю з Расіяй падкрэсліла хібы дзеючай мадэлі і “высветліла” сістэмныя рызыкі і выклікі. У выніку, у 2007 г. было рэалізавана некалькі значымых прыватызацыйных транзакцый. У той жа час, паколькі зараз дасягнута палітычная дамоўленасць пра дастаткова мягкі і паступовы пераход на сусветныя кошты на энерганосьбіты, неабходнасць “скідвання” значнай часткі дзяржпрадпрыемстваў з балансу дзяржавы (дзяржбюджэту) або патрэба ў значных рэсурсах на датаванне рэальнага сектару і насельніцтва адсутнічае. У выніку, у краіне рэалізуецца мадэль грашовай, кропкавай, непразрыстай прыватызацыі, калі асноўны прыватызацыйны орган – Дзяржаўны камітэт па маёмасці – не ўплывае ні на механізмы прыняцця рашэнняў, ні на яе спосабы, ні на бенефіцыяраў ці ўдзельнікаў.
|
|
|
|
аўт, 2008-05-06 12:18
Міхал Залескі
Сусветныя кошты на нафту працягваюць імкліва расці. Пасля больш чым трохразовага росту на працягу апошніх пяці гадоў, яны дасягнулі абсалютнага максімуму ў першым квартале 2008 г., перасягнуўшы мяжу ў 110 даляраў ЗША за барэль. Беларусь атрымала агромністыя выгоды ад першапачатковага ўсплеску коштаў на нафту, паколькі гэта павялічыла прыбытковасць нафтаперапрацоўчага сектару, аднаго з ключавых у нацыянальнай эканоміцы. Аднак, далейшае павышэнне коштаў можа запаволіць эканамічны рост. Яно таксама вяртае на парадак дня пытанні структурнай перабудовы эканомікі і павышэння энергаэфектыўнасці.
|
|
|
|
аўт, 2008-05-06 12:15
Кірыл Гайдук
Ці стварае рост знешняй запазычанасці новую эканамічную сітуацыю ў Беларусі? Нягледзячы на амаль двухразовае павелічэнне знешняга доўгу, яго наступсты яшчэ не праявілі сябе поўным чынам. У той жа час, відавочна, што ўзросшы знешні доўг падштурхне працэсы эканамічнай лібералізацыі, перш за ўсё, прыцягненне замежных інвестыцый. Нарэшце, паколькі Беларусь толькі пачынае актыўна прыцягваць знешнія пазыкі, у яе застаецца прастор для выбару сродкаў палітыкі, каб мінізаваць наступствы ўзросшага знешняга доўгу. Выбар канкрэтных сродкаў будзе залежыць ад дынамікі коштаў на газ і ад канфігурацыі беларуска-расійскіх адносінаў.
|
|
|
|
аўт, 2008-04-08 13:01
Аналіз падрыхтаваны экспертамі Асамблеі Няўрадавых Дэмакратычных Арганізацый Беларусі ў рамках супольнага даследавання з Фондам развіцця прававых тэхналогій.
У 2007 годзе сітуацыя са свабодай асацыяцый у Беларусі не палепшылася, а прававое становішча няўрадавых арганізацый заставалася вельмі складаным. Прававы клімат для стварэння і дзейнасці незалежных аб'яднанняў грамадзян заставаўся неспрыяльным, а ў некаторых пытаннях заканадаўства і практыка дэманстравалі тэндэнцыю да яшчэ большага абмежавання свабоды асацыяцый.
|
|
|
|
сер, 2008-02-13 15:58
Дзяніс Мельянцоў і Віталь Сіліцкі
Беларуска-расійскія дачыненні ў чарговы раз уваходзяць у перыяд няпэўнасці, калі пад пытанне ставіцца ня толькі іх далейшы лёс, але і мэты асноўных гульцоў. Нягледзячы на, здавалася б, глыбокую інстытуцыяналізацыю і нават руціннасць практычна ўсіх аспектаў беларуска-расійскага саюза шэраг пытанняў застаецца нявысьветленным. Да іх адносяцца цэны на энэрганосьбіты, пра перагляд якіх дэ факта заявілі некаторыя расійскія чыноўнікі, лёс магчымых прыватызацыйных праектаў і, нарэшце, лёс самога палітычнага праекту, вядомага пад назвай “саюзная дзяржава”. На наш погляд, новы віток няпэўнасьці звязаны з карэкціроўкай абвешчанага ў 2006 годзе курсу на “маркетызацыю” беларуска-расійскіх эканамічных адносінаў, які зьдзейсніла расійскае кіраўніцтва ў другой палове 2007 году. Пры гэтым беларуска-еўрапейскія адносіны усяго толькі адлюстроўваюць шэраг пертурбацыяў і пацяпленняў у адносінах паміж афіцыйнай Масквой і Мінскам.
|
|
|
|
сер, 2008-02-06 18:48
Вольга Стужынская
28 студзеня, 2008
Актыўнае абмеркаванне беларускага пытання прыпынілася ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ў 2004 г., пасля агучвання добра вядомага даклада Хрыстаса Пургурыдэса [1]і прыняцця следам за гэтым рэзалюцыі па зніклых асобах [2], гэтак сама як і рэзалюцыі па пераследаванні друку ў Беларусі [3]. На працягу 2004-2005 гг. ПАРЕ працягвала рабіць заявы, якія асуджалі складаную сітуацыю з правамі чалавека, палітычнымі свабодамі і незалежнымі медыямі ў краіне і заклікала беларускія ўлады палепшыць сітуацыю праз вызваленне палітычных вязняў, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў, стварэнне належных ўмоў для існавання незалежных СМІ і дазвол на свабоду асацыяцый.
|
|
|
|