Аналітыка

чцв, 2010-05-13 13:37

Беларускае грамадства выключна прагматычнае ў сваім геапалітычным выбары, ў сілу чаго любы выбар, зроблены на падставе выключна грамадскіх прыхільнасцяў, будзе няўстойлівым і будзе зазнаваць пастаянныя ваганні. Такая асноўная выснова даследавання “Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры”, праведзенага Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) сумесна з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў НОВАК.


пан, 2010-04-19 13:01

У даследаваннях стыпендыята Беларускага фонду публічнай палітыкі Дзмітрыя Бабіцкага прапануецца кароткае бачанне кантрактацыі паслугаў у сферы грамадскіх перавозак у еўрапейскай практыцы, акрэсліваюцца галоўныя праблемы арганізацыі працы грамадскага аўтамабільнага транспарту ў Беларусі. У выснове даюцца некаторыя рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага рэгулявання гэтага сектара.


пан, 2010-04-19 12:58

Аўтар: Валерыя Касцюгова
За шырмай “аб’яднальных” працэсаў адбываецца працэс суверэнізацыі краінаў, адасабленне іх гаспадарчых комплексаў. Іншымі словамі, практычны сэнс, што прадугледжваецца інтэграцыйнымі структурамі і аб’яднаннямі (буфернымі формамі), проста процілеглы іх намінальнаму значэнню. У прыватнасці, структуры кшталту СНД або Саюзнай  дзяржавы Расіі і Беларусі – гэта па сутнасці не інтэграцыйныя, а дэзінтэграцыйныя аб’яднанні, чый інстытуцыйны і і практычны патэнцыял скіраваны, з аднаго боку, на адносна бязбольны дэмантаж імперскага комплекса, з другога – на выбудову іншых формаў рэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, якое не падпарадкоўваецца прамянёваму прынцыпу Цэнтр-Перыферыя.


аўт, 2010-03-30 12:26

У 2009 г. паступленні ад прыватызацыі рэспубліканскай уласнасці знізіліся ў параўнанні з 2007 і 2008 гг. і склалі USD 1,006 млрд. За ўвесь год была зарэгістравана толькі адна новая здзелка – продаж БПС банка расійскаму Ашчадбанку за USD 280 млн., якая праявіла новую тэндэнцыю – зніжэнне цэн за прадаваемыя актывы. На працягу года не практыкаваліся продажы мінарытарных пакетаў акцыяў, што сведчыць пра неэфектыўнасць намаганняў ураду па развіццю фондавага рынку і паляпшэнню інвестыцыйнага клімату. У 2009 г. крыху актывізаваўся продаж акцыяў прадпрыемстваў камунальнай уласнасці. У 2009 г. дзяржава захавала асноўныя актывы, але магчымасці працягу гэтай палітыкі абмежаваныя – як у сілу абавязацельстваў перад МВФ, гэтак і ціску Расіі.


аўт, 2010-03-30 12:21

Дар'я Каткоўская

На працягу апошніх месяцаў заканадаўчае рэгуляванне яўна было накіравана на прыцягненне інвестыцый, стымуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці, разгрузцы складоў, пры гэтым не назіраліся аніякія структурныя змены ўва ўсіх галінах эканомікі, рэгуляванні дзяржаўнага і камерцыйных сэктараў. Як і раней, адзначым, што станоўчыя змены, якія адбыліся ў другой палове 2009 г., пачатку 2010 г. з большага носяць “кропачны” характар і, хоць і маюць станоўчую афарбоўку і ўплыў, не мяняюць сістэму ў цэлым, а таму не аказваюць значнага ўплыву на гаспадарчую дзейнасць у краіне.


аўт, 2010-03-30 12:15

Дар'я Каткоўская
На працягу апошніх месяцаў заканадаўчае рэгуляванне яўна было накіравана на прыцягненне інвестыцый, стымуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці, разгрузцы складоў, пры гэтым не назіраліся аніякія структурныя змены ўва ўсіх галінах эканомікі, рэгуляванні дзяржаўнага і камерцыйных сэктараў. Як і раней, адзначым, што станоўчыя змены, якія адбыліся ў другой палове 2009 г., пачатку 2010 г. з большага носяць “кропачны” характар і, хоць і маюць станоўчую афарбоўку і ўплыў, не мяняюць сістэму ў цэлым, а таму не аказваюць значнага ўплыву на гаспадарчую дзейнасць у краіне.


чцв, 2010-03-25 12:21

Image 163721. Што такое Дзень Волі?

25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканкам Усебеларускага з’езду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР аб’явіла, што Брэсцкая мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.

Немцы адказалі на Акт 25 сакавіка разгонам Рады БНР і Народнага Сакратарыяту, а пасля і іх забаронай. Аднак органы ўлады працягвалі дзейнічаць у Беларусі, а пасля на эміграцыі. І цяпер у замежжы існуе Рада БНР на чале з Івонкай Сурвілай, якая перахоўвае традыцыі сваіх папярэднікаў.


чцв, 2009-05-21 13:33

Дар'я Каткоўская, вядучы юрыст камерцыйнай практыкі ТАА "Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры", прадстаўляе агляд новых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, прынятых у перыяд са снежня 2008 г. па травень 2009 г. у адпаведнасці з зацьверджаным загадам Прэмэер-міністра С.Сідорскага Планам першачарговых мерапрыемстваў па лібералізацыі ўмоваў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, а таксама агульнымі захадамі лібералізацыі грамадства, задэклараванымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.


пан, 2009-04-27 15:56

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у супрацоўніцтве з брусельскім «Офісам за дэмакратычную Беларусь» рады прапанаваць свой новы аналітычны матэрыял “Што Усходняе партнёрства павінна даць Беларусі”. Гэты матэрыял падрыхтаваны ў адказ на запыт Еўрапейскай камісіі дасылаць свае меркаванні і прапановы што да ролі Форуму грамадзянскае супольнасці і ўвогуле ролі грамадзянскай супольнасці ў фармаванні Усходняга партнёрства.


аўт, 2009-02-17 20:49

Шаноўныя калегі і сябры,

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) і “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (ОДБ) хацелі б прапанаваць вам аналітычную запіску, што выкладае магчымы план дзеянняў па нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

На нашу думку, план дзеянняў, прапанаваны Беларусі дапамог бы эфектыўна выкарыстаць акно магчымасцей, што стварыў дыялог Еўрасаюзу з Беларуссю, для  таго, каб змены ў краіне працягнуліся і паглыбіліся. Акрамя таго, план дзеянняў фактычна акрэслівае "падрыхтоўчы этап", які Беларусь мусіць прайсці, калі яна сур'ёзна разлічвае ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве ЕС, ініцыятыве, да якой спрыяльна паставіліся і афіцыйныя ўлады і незалежнае грамадства.

У працэсе падрыхтоўкі дакументу былі выкарыстаны меркаванні і заўвагі прадстаўнікоў грамадскага сектару, незалежных экспертаў і сяброў палітычных партый. Аднак сам дакумент не перадае іх афіцыйнай пазіцыі, і мусіць разглядацца як прыватнае меркаванне яго распрацоўшчыкаў.


Старонкі