сер, 2010-12-15 09:39
600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі. Адсоткі, прыведзеныя ніжэй, датычаць 230 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 15 снежня.
|
|
|
|
пан, 2010-12-13 16:38
1. У параўнанні з выбарамі 2006 года, этап перадвыбарчай агітацыі характарызаваўся шэрагам пазітыўных новаўвядзенняў: трансляцыя выступаў кандыдатаў па тэлебачанні і на радыё ў прамым эфіры, правядзенне тэле- і радыёдэбатаў (таксама у прамым эфіры), і магчымасць стварэння кандыдатамі ўласных выбарчых фондаў для дадатковага фінансавання перадвыбарчай агітацыі. Акрамя таго, кандыдаты мелі магчымасць больш свабодна сустракацца з выбаршчыкамі і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы, чым гэта было ў 2006 годзе.
|
|
|
|
пан, 2010-12-06 13:32
АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ
1. 30 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) прыняла папраўкі да Метадычных рэкамендацыяў аб арганізацыі працы участковых выбарчых камісій (УВК), прапанаваныя апазіцыйнымі палітычнымі партыямі і некаторымі кандыдатамі ў Прэзідэнты. Гэтыя папраўкі ўводзяць дадатковыя меры па абароне працэсу галасавання ад магчымых фальсіфікацый: заклейванне шчылінаў скрыняў на перыяд, калі не ажыццяўляецца датэрміновае галасаванне, і патрабаванне захоўвання бюлетэняў у апячатаных сейфах.
2. У той жа самы час ЦВК адмовіла ў магчымасці кругласутачнай прысутнасці назіральнікаў на выбарчых участках падчас датэрміновага галасавання і ў чарговы раз адхіліла прапанову аб растлумачэнні парадку падліку галасоў. Адсутнасць магчымасці назіраць за скрынямі для галасавання кругласутачна, гэтак жа як і існуючая практыка падліку галасоў можа выкарыстоўвацца для фальсіфікацый вынікаў выбараў і з’яўляюцца найбольш зручнымі абставінамі для гэтага.
|
|
|
|
пан, 2010-11-29 18:13
1. 18 лістапада пачаўся агітацыйны этап выбарчай кампаніі (працягнецца да 18 снежня ўключна). Для кандыдатаў у Прэзідэнты ўмовы агітацыі няроўныя: дзеючы Прэзідэнт мае неабмежаваныя магчымасці для данясення сваіх думак і поглядаў да выбаршчыкаў праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі (асабліва электронныя), тады як астатнія кандыдаты маюць для гэтага толькі 1 гадзіну на тэлебачанні і 1 гадзіну на радыё (і па 1 гадзіне тэле- і радыёдэбатаў на ўсіх).
2. Выступленні кандыдатаў па тэлебачанні і на радыё адбываліся ў адпаведнасці з вызначаным графікам і без істотных перашкодаў, але суправаджаліся шэрагам матэрыялаў у дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ, у якіх асобы і праграмы ўсіх кандыдатаў (за выключэннем Лукашэнкі) выстаўляліся ў выключна негатыўным святле.
|
|
|
|
пан, 2010-11-29 13:17
25 лістапада ў Варшаве прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з розных еўрапейскіх краін стварылі кааліцыю“За Еўрапейскі кантынет без візавых бар’ераў”. Сваёй мэтай кааліцыя ставіць садзеянне працэсу хутчэйшага скасавання візавых перашкод у Еўропе. Кааліцыя вітае лібералізацыю візавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, што, на думку прадстаўнікоў НДА, “падкрэслівае патрэбу і рэальную магчымасць распаўсюдзіць гэтыя дасягненні на астатнюю частку Еўрапейскага кантынента”.
|
|
|
|
пят, 2010-11-19 13:35
1. Збор подпісаў адбываўся з 30 верасня па 29 кастрычніка у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Выбарчага кодэкса, якая спрасціла парадак запаўнення падпісных лістоў і дазволіла збор подпісаў у форме пікетаў без атрымання папярэдяга дазволу ўладаў пры умове, што яны праводзяцца ў месцах, не забароненых мясцовымі ўладамі.
2. У той жа самы час тлумачэнні ЦВК аб парадку збору подпісаў стварылі прававую аснову для ўдзелу у зборы подпісаў асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўных груп, і удзелу адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам. 3. Ініцыятыўныя групы ўсіх прэтэндэнтаў працавалі ў няроўных ўмовах ў параўнанні з ініцыятыўнай групай дзеючага Прэзідэнта. У прыватнасці, ім быў практычна забаронены доступ на тэрыторыю дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў, а таксама на тэрыторыю студэнцкіх і працоўных інтэрнатаў. У той жа самы час збор подпісаў шляхам пікетавання адбываўся бяз значных перашкодаў і ў адносна роўных умовах для ўсіх кандыдатаў.
|
|
|
|
пят, 2010-11-19 12:37
 1. Кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маладзейшы за 35 гадоў, у падтрымку вылучэння якога сабрана не менш за 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. Асноўныя змены ў Выбарчым кодэксе (снежань 2010 года) ў частцы працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты датычыліся падачы дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, якія прадстаўляюцца кандыдатамі ў ЦВК: знізілася колькасць блізкіх (сваякоў) прэтэндэнта, аб маёмасці і прыбытках якіх трэба прадстаўляць звесткі, уведзена паняцце «істотнай неадпаведнасці звестак» (раней падставай для адмовы ў рэгістрацыі маглі стаць любыя недакладныя звесткі). 2. З 17 прэтэндэнтаў, якія зарэгістравалі ініцыятыўныя групы, 11 заявілі аб здачы як мінімум 100 000 подпісаў у сваю падтрымку; яшчэ 6 прэтэндэнтаў вырашылі добраахвотна спыніць свой ўдзел ў выбарах. 3. Пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў, якое адбылося 18 лістапада, праходзіла адкрыта, у прысутнасці назіральнікаў і журналістаў.
|
|
|
|
пан, 2010-11-15 17:16
АГУЛЬНЫЯ ВЫСНОВЫ
1. Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) пагадзілася з прапановай кампаніі партыйнага назірання «За справядлівыя выбары» і шэрагу прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў Прэзідэнты (Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Няклеява, Віталя Рымашэўскага і Яраслава Раманчука), якая датычылася ўключэння ў Метадычныя рэкамендацыі аб арганізацыі выбараў нормы аб «прадастаўленні назіральнікам рэальнай магчымасці ажыццяўляць назіранне ва ўмовах, якія забяспечваюць бачнасць працэдуры падліку галасоў». Акрамя таго, ЦВК дазволіла кіруючым органам палітычных партый і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў накіроўваць назіральнікаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў (як гэта было ў 2001 і 2006 гадах, але выключалася вераснёўскай пастановай ЦВК № 49).
2. У той жа самы час ЦВК не прыняла іншыя прапановы згаданых прэтэндэнтаў і кампаніі «За справядлівыя выбары», рэалізацыя якіх спрыяла б транспарэнтнасці і справядлівасці выбарчага працэсу – фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій (УВК) у першую чаргу з прадстаўнікоў палітычных партый, правядзенне тэледэбатаў кандыдатаў у прамым эфіры, дакладнае апісанне працэдуры падліку галасоў, абарона бюлетэня для галасавання ад падробак ды інш. Паводле меркавання кампаніі «За справядлівыя выбары», нежаданне ЦВК прыняць гэтыя прапановы амаль поўнасцю абясцэньвае пазітыўны характар паляпшэння ўмоваў для назірання.
3. З 85 скаргаў на неўключэнне 413 чалавек у склад УВК, суды адмовілі ў 83 выпадках (2 скаргі застаюцца неразгледжанымі). Суды праігнаравалі довады аб дыскрымінацыйным падыходзе выканкамаў да прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і абгрунтавалі свае адмовы тым, што фармальныя працэдуры стварэння УВК былі выкананыя.
4. Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць павелічэнне колькасці выпадкаў непасрэднага і ўскоснага ціску на сяброў ініцыятыўных груп асобных кандыдатаў і актывістаў незалежнай грамадзянскай супольнасці.
5. Дзяржаўныя СМІ працягваюць удзяляць больш увагі надыходзячаму чацвертаму Усебеларускаму народнаму сходу, чым выбарам, і масава друкуюць вынікі апытання, аўтары якого сцвярджаюць, што больш за 80% выбаршчыкаў не вераць у перамогу апазіцыйных кандыдатаў і не давяраюць ім.
|
|
|
|
сер, 2010-11-10 17:20
У першыню c пачатку правядзення маніторынгу BISS-Trends мы фіксуем тэндэнцыю да лібералізацыі ва ўсіх галінах жыцця краіны. Аднак у цэлым у 2010 годзе самым устойлівым і паслядоўным аказаўся трэнд эканамічнай лібералізацыі, што дазваляе казаць аб сьвядомым курсе ўлады на развіццё рынкавых адносін у Беларусі. У вобласці дэмакратызацыі і палітычнай лібералізацыі намі адзначаецца адсутнасць бачных перашкод для самаарганізацыі альтэрнатыўных палітычных сілаў. Разам з тым не назіраецца і бачных паляпшэнняў ва ўмовах функцыянавання грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы.
|
|
|
|
пан, 2010-11-08 11:22
1. 3 лістапада скончылася фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій (УВК) – аднаго з ключавых механізмаў выбарчага працэсу, які непасрэдна ажыццяўляе арганізацыю галасавання і падлік галасоў.
2. Некаторыя пазітыўныя новаўвядзенні ў выбарчым заканадаўстве ў студзені 2010 года)[1] не змянілі сутнасць працэсу фарміравання УВК: татальны кантроль з боку выканкамаў, якія з’яўляюцца часткай уладнай «вертыкалі» дзеючага Прэзідэнта.
3. З 84 084 прадстаўнікоў, вылучаных у склад 6 346 УВК палітычнымі партыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, працоўнымі калектывамі і групамі грамадзян, толькі 1 073 вылучаліся апазіцыйнымі палітычнымі партыямі. Вылучэнне астатніх кандыдатур адбывалася пад кіраўніцтвам мясцовых уладаў, якія вызначалі адпаведныя «квоты» для прадпрыемстваў і ўстановаў і ўзгаднялі прапанаваныя кандыдатуры яшчэ да заканчэння працэсу вылучэння прадстаўнікоў.
|
|
|
|