Аналітыка

пан, 2011-04-11 18:04

19 снежня 2010 года Аляксандр Лукашэнка свядома завяршыў працэс палітычнай лібералізацыі ў Беларусі. Што б ні стала прычынай такога ўчынку, факт застаецца фактам: за пару гадзінаў Беларусь перайшла ад трошкі лібералізаванай аўтакратыі да абсалютнай дыктатуры. Гэта не абясцэньвае еўрапейскую стратэгію дыялогу, скіраваную на стварэнне глебы для дэмакратычнага прарыву. Гэтая стратэгія зрабіла свій унёсак у стварэнне атмасферы бясстрашнасці ў канцы 2010, якая дазволіла апазіцыі дзейнічаць па-за межамі палітычнага гета. Гэтая «няскончаная» стратэгія — пераслед пераменаў праз уцягванне, як з рэжымам Франка ў Гішпаніі, — не правалілася: яна змарнавала сістэму, як магла.  Цяпер з’явілася рызыка развіцця новага — кубінскага — сцэнару.


аўт, 2011-03-15 12:38

9 сакавіка беларускія памежнікі адмовілі ў перасячэнні мяжы прадстаўніку Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Максіму Кіцюку. 10 сакавіка абвешчаны новыя крымінальныя прысуды па справе аб масавых беспарадках: суддзя Маскоўскага райсуду сталіцы Любоў Сямахіна пакарала двух грамадзянаў Расійскай Федэрацыі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса штрафам у памеры 300 базавых велічынь кожнага (каля 3500 $), суддзя Маскоўскага райсуду Алена Рудніцкая пакарала Дзмітрыя Мядзведзя 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. 12 сакавіка Вярхоўных Суд Беларусі адмовіў РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” у задавальненні скаргі на папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі 12 студзеня. Маладафронтаўца Алеся Лукашова адлічылі з 2 курса фізычнага факультэту БДУ. Фармальная прычына — няздача сэсіі.


пан, 2011-02-14 10:37

Выніковая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па назіранні за прэзідэнцкімі выбараміКампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе выніковую справаздачу па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Справаздача ўтрымлівае вынікі маніторынгу выбарчага працэса, у тым ліку дэтальны аналіз галасавання і падліку галасоў, а таксама рэкамендацыі па прывядзенню нацыянальнага выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.


чцв, 2011-01-27 13:19

Аўтар: Дзянис Мельянцоў

Падчас агітацыйнай кампаніі большасць апазіцыйных кандыдатаў заклікалі сваіх прыхільнікаў выйсці 19 снежня на плошчу, каб падтрымаць свой выбар і выступіць супраць фальсіфікацыяў. Пры гэтым кандыдатамі ў прэзідэнты адкрыта не агучваліся ні задачы, ні сцэнар гэтага мерапрыемства. Падкрэслівалася толькі, што акцыя будзе выключна мірнай, хаця Мікола Статкевіч і паспяшаўся ўзяць на сябе ўсю адказнасць за тое, што адбудзецца на плошчы.

 


чцв, 2011-01-27 13:13

Аўтар: Янаў Палескі, Валерыя Касцюгова  
Да пытання аб прагрэсе, які нам усім хацелася бачыць - экспертам, назіральнікам, звычайным грамадзянам і ўладам, якія гэты прагрэс ахвотна за сабой фіксавалі. Да пытання аб лібералізацыі палітычнага асяроддзя наогул і прагрэсу ў электаральных кампаніях у прыватнасці, на які разлічвалі і які нават нібыта сталі адзначаць. Да пытання аб прагрэсе, які нам усім хацелася бачыць - экспертам, назіральнікам, звычайным грамадзянам і ўладам, якія гэты прагрэс ахвотна за сабой фіксавалі. Так, у 2010 годзе далі больш эфірнага часу альтэрнатыўным кандыдатам. Так, трошкі павялічылі колькасць гарадскіх пляцовак для агітацыі. Так, там-сям дапусцілі назіральнікаў - хоць, вядома, не да святая святых «дэмакратычнага працэсу» - падліку галасоў.


пан, 2011-01-17 14:01

Жорсткі разгон дэманстрацыі пратэста пасля выбараў у Мінску  19 снежня 2010 г. быў  сімвалічным “заканчэннем” кароткага перыяду адноснай лібералізацыі, што праходзіла ў Беларусі з 2008 г. Незалежныя крыніцы інфармацыі выказваюць меркаванні пра тое, што спроба гвалтоўнага захопу будынка ўрада была інсцэніравана спецыяльнымі падраздзяленнямі ворганаў бяспекі і выкарыстана АМАПам  для арышту і збіцця соцень людзей. Прэзідэнт Лукашэнка публічна ўзяў на сябе адказнасць за жорсткае стаўленне да ўдзельнікаў акцыі партэсту і абвясціў заканчэнне “бессэнсоўнай дэмакратыі”, тым самым дэманструючы сваё раўнадушша да пазіцыі еўрапейскіх структур.


аўт, 2011-01-11 13:08

Палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі разарваная на шматкі.  Два гады кантактаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, прамое супрацоўніцтва ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства» і мяккі націск, накіраваны на забяспечанне хоць нейкай прасторы для дэмакратаў у краіне — усё гэта скончылася крахам 19 снежня, калі міліцыя здушыла смелы масавы пратэст супраць падтасовак на выбарах. Былі праведзеныя рэйды і ператрусы ў незалежных сродках масавай інфармацыі і няўрадавых арганізацыях, сотні змагароў за дэмакратыю апынуліся за кратамі, дзе іх чакае брутальнае абыходжанне і суворыя прысуды. Гэта быў змрочны дзень — як для дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, так і для хваленай «мяккай сілы» Еўропы.


няд, 2010-12-19 12:51

Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе  папярэднюю справаздачу па выніках назірання за чацвертым днём датэрміновага галасавання. Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі  і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.


пят, 2010-12-17 11:25

Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе  папярэднюю справаздачу па выніках назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання. Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі  і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.


чцв, 2010-12-16 15:10

600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі. Адсоткі, прыведзеныя ніжэй, датычаць 258 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 16 снежня.


Старонкі