чцв, 2012-01-19 17:07
На мінулым тыдні прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Гунар Віганд абвясціў, што ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі, дадаўшы ў спіс з 208 афіцыйных асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу, яшчэ 135 імёнаў. Некаторыя дыпламатычныя крыніцы лічаць таксама, што ў гэты спіс могуць трапіць адно ці некалькі беларускіх прадпрыемстваў.
Еўропа хоча прадэманстраваць, што клапоціцца пра сітуацыю ў Беларусі. Некаторыя, пэўна, нават маюць спадзяванні, што ў краіне ў хуткім часе могуць пачацца народныя выступленні. Аднак такі падыход, які на Захадзе атрымаў назву “жорсткай любові” ('tough love' approach), – контрапрадуктыўны. Нягледзячы на найбуйнейшы з часоў распаду СССР эканамічны крызіс, колькасць людзей, здольных да адкрытага пратэсту, памяншаецца. Іронія хаваецца ў тым, што найбольшая колькасць пратэстоўцаў выйшла на вуліцы ў снежні 2010, калі беларусы былі значна багацейшыя, а ЕС супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі.
Арыгінал тэксту па-ангельску (Belarus Digest):
Пераклад: ОДБ
|
|
|
|
аўт, 2011-11-22 14:48
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў рады прадставіць Вашай увазе новы выпуск Беларускага знешнепалітычнага індэксу, які ацэньвае падзеі верасня-кастрычніка 2011 года па пяці напрамках знешняй палітыкі Беларусі.
Праведзены аўтарамі аналіз дазваляе зрабіць агульную выснову пра тое, што ва ўмовах ізаляцыі з боку Захаду Беларусь працягвае дрэйфаваць у бок Расіі і ісці на ўсё большыя саступкі Маскве, уключаючыся ў ініцыяваныя ёю інтэграцыйныя праекты (індэкс адносінаў павялічыўся з +20 да +29).
|
|
|
|
пят, 2011-11-04 10:46
Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, выказваем сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства” як пляцоўкі для камунікацыі і дыялогу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, зацікаўленымі ў еўрапейскім вектары развіцця Беларусі.
|
|
|
|
сер, 2011-09-28 15:43
Ініцыятыва “Усходняе партнёрства” была прапанавана Еўрапейскім Cаюзам з мэтай падтрымкі рэформаў у шасці краінах усходняга вымярэння і ўмацавання іх адносін з ЕС на аснове агульных каштоўнасцей – і найперш, дэмакратычнага развіцця і вяршэнства закону. Разам з прасоўваннем эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне, Еўразвяз застаецца адданым далейшаму распаўсюджанню дэмакратычных норм і каштоўнасцей у шасці партнёрскіх краінах.
|
|
|
|
аўт, 2011-09-27 15:54
BISS прадстаўляе сёмы выпуск BISS Trends - штоквартальнага маніторынгу асноўных тэндэнцый палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага развіцця краіны. Лета, пад час якога назіраўся працяг палітычных замаразкаў на фоне развіцця валютнага і эканамічнага крызісу, скончылася, і, мабыць, восеньская прахалода падштурхнула беларускія ўлады да пачатку больш прагматычнай, чым было раней, гульні.
|
|
|
|
аўт, 2011-07-26 10:44
Рэформа Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС), распачатая ў чэрвені бягучага году, не прынясе кардынальных навацыяў у статункі Беларусі і Еўрасаюзу. Гэта наўпроставы вынік “замарожанага” стану дачыненняў, пры якіх супраца паміж афіцыйным Мінскам і Бруселем знаходзіцца на мінімальна магчымым узроўні.
|
|
|
|
аўт, 2011-07-19 11:19
Чэрвеньскае апытанне паказала, што у грамадстве пануюць песімістычныя настроі, а ўлада страчвае сваю манаполію, працягваючы дамінаваць. Больш за 60% апытаных упэўненыя, што сітуацыя ў Беларусі развіваецца ў няслушным кірунку. Больш за тое, упершыню за апошнія 10 гадоў больш як палова насельніцтва (55%) мяркуе, што сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі цягам бліжэйшых гадоў пагоршыцца.
|
|
|
|
аўт, 2011-07-12 11:25
Міністэрства спорту і турызму Беларусі накіравала на разгляд Савета міністраў прапановы па спрашчэнні візавага рэжыму для замежных турыстаў. У якасці прапанаваных мінспортам варыянтаў значацца зніжэнне кошту візаў, адмена тарыфу за тэрміновасць нават да поўнай адмены консульскіх збораў, адзначыў дырэктар дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.
|
|
|
|
сер, 2011-06-22 14:27
Прадстаўляем вашай увазе Беларускі знешнепалітычны індэкс за красавік-травень 2011 года, прысвечаны ацэнцы найважнейшых тэндэнцый у міжнародных адносінах з удзелам Беларусі. У гэтым выпуску мы аналізуем ужо пяць знешнепалітычных вектараў Беларусі: адносіны з Еўрапейскім саюзам, Расіяй, Кітаем, краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, якія развіваюцца, а таксама адносіны з Украінай.
|
|
|
|
аўт, 2011-04-26 15:46
Беларускi iнстытут стратэгiчных даследаванняў прадстаўляе першы выпуск Міжнароднага маніторынгу BISS — аналітычнага дакладу, прысвечанага ацэнцы найважнейшых тэндэнцый у міжнародных адносінах з удзелам Беларусі. У гэтым выпуску маніторынгу аналізуюцца чатыры знешнепалітычных вектары Беларусі: стасункі з Еўрапейскім саюзам, Расіяй, Кітаем і з краінамі «трэцяга свету». Задача Міжнароднага маніторынгу не толькі фіксаваць змены ў знешняй палітыцы Беларусі і становішчы нашай краіны на міжнароднай арэне, але таксама прапаноўваць свой прагноз развіцця асноўных знешнепалітычных кірункаў.
|
|
|
|