няд, 2012-05-20 20:14
 Аляксандар Чубрык: «Праблема ў тым, што экспэрты МВФ глядзяць не на кароткачасовую пэрспектыву, а на сярэднетэрміновую. Цяперашняя стабільнасць дасягнутая дзякуючы пазыкам і прыватызацыйным угодам, якія былі зробленыя напрыканцы мінулага году. Цяперашняя эканамічная палітыка ўладаў даволі збалансаваная.
|
|
|
|
няд, 2012-05-20 19:40
Апошнім часам у асяроддзі беларускай апазыцыі, асабліва ў эмігранцкай яго частцы, ажыўлена абмяркоўваецца пытаньне неабходнасці або мэтазгоднасьці існаваньня ценявога ўраду за мяжой. Былы палкоўнік Уладзімер Барадач нават абвясціў пра стварэнне аргкамітэту па фармаванні пераходнага ўраду. Увогуле сам інстытут ценявога ўраду як альтэрнатыва дзейнай уладзе — распаўсюджаная з'ява ў свеце.
|
|
|
|
пят, 2012-04-27 17:11
Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), хоць Аляксандр Лукашэнка часткова здолеў вярнуць сабе страчаны электаральны рэйтынг, ва ўладаў мала падставаў для аптымізму: 77% рэспандэнтаў мяркуюць, што краіна па-ранейшаму знаходзіцца ў крызісе, і 52% апытаных выказалі думку, што Беларусь рухаецца “ў няслушным кірунку”. Вялікая частка грамадства суадносіць сябе з цэнтрам палітычнага спектру і не мае палітычнага прадстаўніцтва. Істотныя зрухі не закранулі колькасць тых, хто заяўляе, што знаходзіцца “ў апазіцыі да ўлады”: у сакавіку 2012 г. іх было 23,4% – на 4% менш за максімальны паказнік у верасні 2011 г. Аднак за апошнія паўгоду колькасць тых, хто не адносіць сябе да “апазіцыі да ўлады”, павялічылася на 10% і склала ў сакавіку 2012 г. 66%.
|
|
|
|
пят, 2012-03-02 13:00
Што можа быць далей? І калі паслы вернуцца? Нямецкі палітолаг, спецыяліст па краінах СНД, дырэктар Цэнтра ім. Бертальда Бейца пры Германскім Савеце па замежнай палітыцы (DGAP) Аляксандр Рар распавёў, як могуць далей развівацца адносіны Беларусі і ЕС.
|
|
|
|
аўт, 2012-02-21 14:47
У той час, як прэзыдэнцкая кампанія 2010 году прадэманстравала адраджэньне дынамізму і зацікаўленасьці апазыцыяй на Беларусі, наступныя гвалтоўныя рэпрэсіі забілі ўсялякую надзею на перамены ў краіне. Апазыцыя, зьнясіленая гэтымі падзеямі і пастаянным ціскам з боку ўладаў, ня здолела выкарыстаць эканамічны крызыс, памылкі ўраду і падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі на сваю карысьць.
|
|
|
|
пан, 2012-02-13 11:25
Сітуацыя, што склалася ў беларускай палітыцы, яскрава пацвярджае той факт, што палітыкі і грамадскія дзеячы «дэмакратычнага лагеру», што спрабуюць дзейнічаць насуперак застаяўшымся догмам, спрабуюць працаваць канструктыўна, адразу ж падвяргаюцца шэльмаванню і абструкцыі. Колькі ўжо мы з вамі чулі «сенсацыйных абвінавачванняў» у таемнай супрацы з «кэдэбе-фсбе», «Расеяй», «здрадзе» ў адносінах да абсалютна розных публічных асоб? Пошук «агентаў» стаўся ўжо проста анекдотам, і , нават, калі яшчэ ўчора ты свой, то гэта зусім не засцерагае ад таго, што, выказаўшы ўласнае меркаванне, назаўтра не прачнешся «агентам» з лёгкай падачы якога-небудзь «дэмакрата». Наглядна ілюструе правільнасць падобных думак сітуацыя з Вольгай Стужынскай, якая яшчэ нядаўна мела выдатныя адносіны з абсалютнай бальшынёй беларускіх палітыкаў і лічылася ледзь не прадстаўніком апазіцыі ў Брусэлі.
|
|
|
|
сер, 2012-02-08 14:28
Набліжэнне парл аменцкіх выбараў актывізавала дэбаты аб фармаце ўдзелу ці няўдзелу апазіцыі ў электаральным працэсе. Праціўнікі і прыхільнікі байкоту выбараў знаходзяць дастаткова аргументаў для абгрунтавання ўласнай пазіцыі. Але, пры гэтым, ні адзін з бакоў пакуль не здольны адысці ад электаральных правілаў гульні, навязаных уладамі, і прызнаць, што і байкот, і ўдзел у выбарах не з’яўляюцца для апазіцыі выйгрышнымі сцэнарамі.
|
|
|
|
чцв, 2012-02-02 10:54
Зважаючы на той факт, што Еўрапейскі Саюз не мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказання ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясенне зменаў у так званы “чорны візавы спіс” наблізіць час вызвалення палітычных вязняў.
“Офіс за дэмакратычную Беларусь” агучыў у інстытутах ЕС гэту пазіцыю, прапанаваўшы імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць са спісу. Перагляд спісу мог бы стаць добрым сігналам таго, што ЕС не бярэ курс на поўную ізаляцыю Беларусі. У той жа час ОДБ прапанаваў унесці туды новыя прозвішчы асоб, адказных за пераслед праваабаронцы Алеся Бяляцкага, нядаўнія рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства ды іншы ўціск на грамадзянскую супольнасць.
Спіс кандыдатаў на выключэнне быў падрыхтаваны ў кансультацыях з беларускімі і міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі, чые імёны не могуць быць раскрытыя без іх папярэдняй згоды.
Канец заявы
|
|
|
|
пан, 2012-01-30 12:38
У сакавіку гэтага года ў суседняй з Беларуссю Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, у выніку якіх на змену Уладзіміру Пуціну, які кіраваў краінай з канцы 1999 года то ў ролі прэзідэнта, то ў ролі прэм'ер-міністра, можа прыйсці новы чалавек. У сувязі з гэтым карэспандэнты Тэлеграфа вырашылі прааналізаваць выказванні расійскіх кандыдатаў у прэзідэнты аб іх дачыненні да Беларусі, каб зразумець, што можа чакаць беларусаў у выпадку змены ўлады ў Расіі.
|
|
|
|
аўт, 2012-01-24 10:19
Аўтра: Дзяніс Мельянцоў
BISS бліц
23 студзеня Рада ЕС прыняла рашэнне пашырыць крытэры выкарыстання персанальных санкцыяў адносна Беларусі. Верагодна, у бліжэйшым будучым “чорны спіс” Еўрасаюза істотна павялічыцца. Гэткім чынам Еўрапейскі Саюз адказаў на пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і на факт наяўнасці палітычных зняволеных у краіне.
|
|
|
|