Жорсткі разгон дэманстрацыі пратэста пасля выбараў у Мінску 19 снежня 2010 г. быў сімвалічным “заканчэннем” кароткага перыяду адноснай лібералізацыі, што праходзіла ў Беларусі з 2008 г. Незалежныя крыніцы інфармацыі выказваюць меркаванні пра тое, што спроба гвалтоўнага захопу будынка ўрада была інсцэніравана спецыяльнымі падраздзяленнямі ворганаў бяспекі і выкарыстана АМАПам для арышту і збіцця соцень людзей. Прэзідэнт Лукашэнка публічна ўзяў на сябе адказнасць за жорсткае стаўленне да ўдзельнікаў акцыі партэсту і абвясціў заканчэнне “бессэнсоўнай дэмакратыі”, тым самым дэманструючы сваё раўнадушша да пазіцыі еўрапейскіх структур.
У сапраўдны момант больш за шэсцьсот чалавек, уключаючы пяцёх кандыдытаў у прэзідэнты, знаходзяцца ў вязніцах Мінска ды іншых гарадоў Беларусі. Некаторым з затрыманых давялося правесці ў міліцэйскіх грузавіках да двух ночаў з моманту арышту без ежы і вады. Васямнаццаці ўдзельнікам акцыі прад'яўлена абвінавачванне, што прадугледжвае пакаранне тэрмінам пазбаўлення волі да 15 гадоў.
Падзеі пасля выбараў вяртаюць Беларусь да часоў 2005-2006 гг., на гэты раз, з меншай надзеяй на дыялог і супрацоўніцтва. Неабходна задумацца пра доўгатэрміновыя наступствы таго, што адбылося, і прыкласці ўсе намаганні для папярэджання спаўзання краіны ў цёмны перыяд рэпрэсій.
Таму мы прапаноўваем Еўрапейскаму Саюзу ў цэлым і асобна дзяржавам-сябрам ЕС, а таксама іншым суб'ектам міжнароднай супольнасці зрабіць наступныя крокі:
- прызнаць палітычнымі вязнямі ўсіх арыштаваных за ўдзел у масавай акцыі пратэсту 19 снежня і заклікаць да іх тэрміновага вызвалення;
- заявіць пра сваю гатоўнасць узнавіць палітычны дыялог з кіраўніцтвам Беларусі толькі пасля вызвалення ўсіх палітзняволеных і адмовы ад новых рэпрэсіўных дзеянняў у дачыненні да грамадзян, партый, грамадскіх арганізацый і прэсы;
- Запатрабаваць незалежнага міжнароднага расследавання падзеяў 19 снежня;
- Выказаць салідарнасць і дапамагчы пацярпелым у выніку збіцця, арыштаў і іншых рэпрэсіўных дзеянняў, а таксама паспрыяць іх сем'ям.
Мы заклікаем урад Беларусі як мага хутчэй вызваліць усіх арыштаваных у связку з падзеямі 19 снежня, спыніць рэпрэсіі супраць уласных грамадзян і вярнуцца на шлях ліберальных рэформ у краіне.
22 снежня 2010
Спампаваць ПДФ