Заява “Офіса за дэмакратычную Беларусь” адносна спісу неўяздных асоб

Заява “Офіса за дэмакратычную Беларусь” адносна спісу неўяздных асоб

Зважаючы на той факт, што Еўрапейскі Саюз не мае намеру ўводзіць сапраўдныя эканамічныя санкцыі дзеля аказання ціску на беларускія ўлады, шэраг  беларускіх арганізацый і палітыкаў палічылі, што ўнясенне зменаў у так званы “чорны візавы спіс” наблізіць час вызвалення палітычных вязняў.

“Офіс за дэмакратычную Беларусь” агучыў у інстытутах ЕС гэту пазіцыю, прапанаваўшы імёны, якія можна было б патэнцыйна выключыць са спісу. Перагляд спісу мог бы стаць добрым сігналам таго, што ЕС не бярэ курс на поўную  ізаляцыю Беларусі. У той жа час ОДБ прапанаваў унесці туды новыя прозвішчы асоб, адказных за пераслед праваабаронцы Алеся Бяляцкага, нядаўнія рэпрэсіўныя папраўкі ў заканадаўства ды іншы ўціск на грамадзянскую супольнасць.

Спіс кандыдатаў на выключэнне быў падрыхтаваны ў кансультацыях з беларускімі і міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі, чые імёны не могуць быць раскрытыя без іх папярэдняй згоды.


Канец заявы
ОДБ