600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання. Адсоткі, прыведзеныя ў дыяграмах ніжэй, датычаць 294 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 17 снежня.
Глядзець справаздачу у ПДФ
Трэці дзень датэрміновага галасавання
пят, 2010-12-17 11:25
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»