Гульня на падвышаных стаўках: Імкненне афіцыйнага Мінску да легітымізацыі

Віталь СіліцкіНа працягу ўсяго толькі чатырох дзён, з 16 па 19 жніўня 2008 году, былі выпушчаны з турмы былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Казулін і два ўдзельнікі студзеньскай прадпрымальніцкай акцыі пратэсту Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч. Фармальна гэта прывяло да таго, што колькасць палітычных вязняў стала роўнай нулю. Выкананне галоўнага патрабавання Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў адкрывае магчымасць для нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам. Аднак, паколькі cаступкі афіцыйнага Мінску Захаду зноў адбыліся на фоне інтэнсіфікацыі прэсінгу Крамля на Беларусь, гэтыя дзеянні маглі быць звычайнай ужо для беларускіх уладаў спробай дробнага шантажу Крамля “нармалізацыяй” адносінаў з Захадам. Нават у такім разе, усё больш агрэсіўныя паводзіны Расіі на тле вайны ў Грузіі можа стварыць больш моцныя  чым раней стымулы для афіцыйнага Мінску дзеля таго, каб рухацца ў бок Захаду. У такой сітуацыі, эфектыўная і дакладна вызначаная палітыка абумоўленасці (conditionality), сфармуляваная і Еўрапейскім Саюзам, і Злучанымі Штатамі, можа стаць ключавым фактарам, які паспрыяе пазітыўным зменам у краіне ў бліжэйшым будучым.

Чытаць далей

Віталь Сіліцкі

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў