BISS-ODB: прапановы па Усходнім Партнерстве

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у супрацоўніцтве з брусельскім «Офісам за дэмакратычную Беларусь» рады прапанаваць свой новы аналітычны матэрыял “Што Усходняе партнёрства павінна даць Беларусі”. Гэты матэрыял падрыхтаваны ў адказ на запыт Еўрапейскай камісіі дасылаць свае меркаванні і прапановы што да ролі Форуму грамадзянскае супольнасці і ўвогуле ролі грамадзянскай супольнасці ў фармаванні Усходняга партнёрства.

Прапановы BISS і ОДБ скіраваныя на пытанні грамадзянскай супольнасці, але яны ідуць яшчэ далей і разглядаюць, якім чынам палітыка Усходняга партнёрства можа спрыяць сацыяльнай трансфармацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Сярод ключавых ідэй дакумента:

  • Усталяванне “кодэксу паводзінаў” паміж партнёрскімі краінамі, які б забяспечваў свабоду перамяшчэнняў людзей, ідэй і інфармацыі паміж імі;
  • Забеспячэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў фармаванні ключавых праектаў Усходняга партнёрства і ўсталяванне пастаяннай платформы для кансультацый і дыялогу паміж урадам і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці;
  • Узмацненне праграм па падвышэнні патэнцыялу грамадзянскай супольнасці каб забяспечыць яе актыўны ўдзел у фармаванні праграм Усходняга партнёрства;
  • Ператварэнне візавага пытання з палітычнага ў тэхнічнае і ўсталяванне мэты дасягнення свабоды перамяшчэння людзей як абсалютнага прыярытэту Усходняга партнёрства;
  • Распрацоўка і прасоўванне “прарыўных праектаў” для кожнай асобнай краіны-партнёра ў сферах эканамічнага развіцця і энергетычнай бяспекі, з тым каб падвысіць іх матывацыю да адаптацыі еўрапейскага права і ўнутраных рэформ;
  • Прызначэнне каардынатара ў Бруселі, які б займаўся выключна праграмай Усходняга партнёрства, што павінна паспрыяць рэалізацыі праграм.

Матэрыялы таксама можна паглядзець, скарыстаўшыся вось гэтай спасылкай.