Беларускі знешнепалітычны індэкс. Выпуск Чацвёрты

Шаноўныя калегі,
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў рады прадставіць Вашай увазе новы выпуск Беларускага знешнепалітычнага індэксу, які ацэньвае падзеі верасня-кастрычніка 2011 года па пяці напрамках знешняй палітыкі Беларусі.

Праведзены аўтарамі аналіз дазваляе зрабіць агульную выснову пра тое, што ва ўмовах ізаляцыі з боку Захаду Беларусь працягвае дрэйфаваць у бок Расіі і ісці на ўсё большыя саступкі Маскве, уключаючыся ў ініцыяваныя ёю інтэграцыйныя праекты (індэкс адносінаў павялічыўся з +20 да +29). Адносіны з Еўрапейскім саюзам за гэтыя два месяцы амаль не зведалі зменаў і застаюцца на гэткім жа нізкім узроўні, як і раней. Афіцыйны Мінск робіць выгляд, што ЕС для яго не мае вялікага значэння. Пра гэта ж кажуць і вынікі вераснёўскага саміту Усходняга Партнёрства, дзе Беларусь была прадстаўлена толькі на ўзроўні амбасадара.

Ва ўмовах адсутнасці заходняга вектару і ціску з боку Расіі трохі палепшыліся адносіны з Украінай – сукупны індэкс вырас да +8. Ранейшыя канфлікты былі загладжаны, і з’явілася надзея на вырашэнне такіх застарэлых праблем, як Дагавор аб мяжы і пытанне дзяржаўнага доўгу. На астатніх знешнепалітычных напрамках пакуль назіраецца зацішша.

Галоўны рэдактар,
Дзяніс Мельянцоў

Чытаць тэкст цалкам

BISS