Супрацоўнiкi ААН чытаюць верш Багдановіча

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, якi адзначаецца сёння, супрацоўнiкi агенцтваў ААН у Беларусi прачыталi верш Максiма Багдановiча «Санет»: http://www.youtube.com/watch?v=eArvcV–hA0U. Гэты дзень быў абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе i мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

Менавiта 21 лютага было абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Представительство ООН в Беларуси