Пан Гі Мун выказаў спачуванні ахвярам выбуху ў мінскім метро

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун засмучаны выбухам у мінскім метро. Ён выказаў спачуванні народа Беларусі і, у прыватнасці, сем'ям ахвяр. Кіраўнік ААН зычыў хуткага акрыяння параненым.

«Генеральны сакратар Пан Гі Мун з смуткам даведаўся аб смяротным выбуху ў мінскім метро ў Беларусі ў выніку якога, як паведамляецца, прынамсі 11 чалавек загінулі, і шматлікія іншыя асобы атрымалі раненні», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Генеральнага сакратара.

Паведамленне аб выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» мінскага метрапалітэна ў Беларусі паступіла а 17.58 па мясцовым часе ў панядзелак.

Прадстаўнiцтва ААН у Беларусi