Заява Яцэка Пратасевіча, старшыні дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце, з нагоды арыштаў у Дзень Волі

© Parlement européenБрусель, 26 красавіка 2008 г.

Ад імя дэлегацыі па адносінах з Беларуссю я моцна асуджаю арышты каля ста беларускіх грамадзян учора ў Мінску падчас святкавання 90-годдзя са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі – Дня Волі. Гэтыя людзі сёння павінны паўстаць перад судом.  

Я таксама глыбока засмучаны арыштам вядомага беларускага мастака Аляксея Марачкіна, чыя выстава прайшла ў рамках святкавання беларускага тыдня ў часе сакавіцкай пленарнай сесіі Парламента ў Страсбуры. На цырымоніі адкрыцця экспазіцыі прысутнічалі таксама Прэзідэнт Еўрапарламента Ханс-Герт Потэрынг і Камісар Еўразвязу па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр.

Я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Гэтыя незаконныя арышты і пераследаванні па палітычных матывах, а таксама той факт, што Аляксандр Казулін працягвае заставацца за кратамі, супярэчаць заявам беларускіх улад  пра жаданне палепшыць адносіны з ЕЗ.  

Кіраўніцтва Беларусі выдатна ведае, што вызваленне ўсіх без выключэння палітычных зняволеных з’яўляецца галоўнай умовай узнаўлення адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД), а таму мусіць зрабіць рашучыя крокі ў гэтым накірунку.

Прэсавы рэліз Еўрапарламента