Старшыня дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч асуджае прысуды дэмакратычным актывістам

© Parlement européen

Страсбург, 24 красавіка 2008

Ад імя старшыні дэлегацыі па сувязям з Беларуссю я рэзка асуджаю несправядлівыя і палітычна матываваныя прысуды 10 удзельнікам акцыі прадпрымальнікаў, якая праходзіла 10 студзеня 2007 года ў Мінску.

За апошнія дні я з вялікай заклапочанасцю чую пра супярэчлівыя дзеянні беларускіх уладаў. Наступныя актывісты: Сяргей Парсюкевіч, Андрэй Кім былі асуджаны да 2.5 і 1.5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму а Міхась Пашкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Міхась Крываў і Таццяна Цішкевіч былі асуджаны да 2 гадоў папраўчых працаў па месцы жыхарства, што азначае адлічэнне 20 %  іх заробкаў на карысць дзяржавы.

Я заклікаю беларускі ўрад як мага хутчэй вызваліць усіх палітычных асуджаных, у тым ліку тых беларускіх грамадзян, якія мірна выказвалі сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцей.  

Я нагадваю, што недапушчальнае парушэнне такіх фундаментальных правоў як свабода слова і свабода сходаў пазбаўляе Беларусь магчымасці паўнавартаснага супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам у межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. Толькі паслядоўныя крокі насустрач дэмакратыі дапамогуць узнавіць стасункі.

 
Для дадатковай інфармцыі:

Агнешка Курант, памочнік дэпутата Еўрапейскага парламенту Яцка Пратасевіча

Парламенцкая дэлегацыя па сувязям з Беларуссю

Тэл. 0032-2-28 47 743, email: jacek.protasiewicz@europarl.europa.eu

 

Прэс-рэлиз Еўрапейскага Парламента