Старшыня дэлегацыі па адносінах з Беларуссю ў Еўрапарламенце Яцэк Пратасевіч зрабіў заяву па сітуацыі ў Беларусі

European Parliament

Я асабліва ўсцешаны гатоўнасцю беларускага боку ўлічыць рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ, зробленыя па выніках выбараў 28 верасня, пра неабходнасць палепшыць беларускае выбарчае заканадаўства, а таксама жаданнем дазволіць беларускім незалежным выданням “Народная воля” і “Наша Ніва” друкавацца на тэрыторыі Беларусі і  мець доступ да сеткі распаўсюду, як і згодай на правядзенне  24 лістапада міжнароднай канферэнцыі, што патэнцыйна магло б прывесці да перагляду абмежавальнага Закону пра СМІ.

Гэты сігнал з Мінску – вельмі важны і сведчыць пра сур’ёзнасць намераў кіраўніцтва Беларусі палепшыць адносіны з ЕС. Мы з нецярпеннем  чакаем практычнага ажыццяўлення абяцаных захадаў падчас паўгадовага перыяду частковага прыпынення санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць некаторых прадстаўнікоў чынавенства.

 той самы час, прыгадваючы заяву прэзідэнта Лукашэнкі ў інтэрв’ю The Wall Street Journal ад 11 лістапада, пра яго гатоўнасць вызваліць усіх палітвязняў, я хацеў бы заклікаць да неадкладнага вызвалення маладога апазіцыйнага актывіста Аляксандра Баразенкі, які знаходзіцца за кратамі ў чаканні суда за ўдзел у студзеньскай дэманстрацыі, нават нягледзячы на тое, што юнак сам добраахвотна з’явіўся  27 кастрычніка ў мінскае аддзяленне міліцыі на допыт. Нядаўна Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку.

Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць Аляксандрa Баразенку да суда, што з’яўляецца звычайнай практыкай у дэмакратычных краінах. Я раю Радзе ЕС і Еўракамісіі зрабіць гэты і падобныя да яго выпадкі прадметам перамоваў з беларускім кіраўніцтвам.

Каб атрымаць больш поўную інфармацыю, звяртайцеся да Арнольдаса Пранцкевічуса:

Arnoldas PRANCKEVICIUS,

tel. 0032-2-283 25 69, arnoldas.pranckevicius@europarl.europa.eu

Прэсавы рэліз Еўрапейскага парламента